Вы тут

У Быхаўскім раёне браканьеры вылавілі амаль тысячу рыб на 145 тысяч рублёў


Тут інспектары затрымалі трох парушальнікаў, якія забілі токам каля тысячы рыб.


Тры быхаўчаніны арудавалі электравудай на рацэ Ухлясць. З дапамогай гэтай варварскай прылады браканьеры здабылі 922 асобіны розных відаў рыб — шчупака, плоткі, яльца, акуня і іншых — агульнай вагой 77 кілаграмаў. Шкода, нанесеная такой “рыбалкай”, вылічаецца ў пяцікратным памеры. У дадзеным выпадку яна склала амаль 145 тысяч рублёў, паведамілі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Парушальнікаў затрымалі на месцы злачынства, цяпер усе трое знаходзяцца ў ізалятары. Вырашаецца пытанне аб іх крымінальнай адказнасці.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.