Вы тут

Бяры рыштунак і давай цягу


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» тэлевіктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgоmеl.bу або 3bеlаrus.bу і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды». Ці ведалі вы, што:


асве́р (абласн.) — журавель калодзежа. «Вот зробяць (людзі) азёры і рэкі, крыніцы і студні, а к студням — і зруб і асвер!» — пісаў Янка Купала;

ганок — бярвенні, звязаныя для сплаву;

крэ́мзаць (разм.) — неакуратна пісаць або чарціць;

чаўпці́ — гаварыць бязглуздзіцу;

каламя́нка — густая моцная льняная тканіна;

рыштунак — набор прыстасаванняў для працы. Рыбацкі рыштунак, паходны, вадалазны;

разяўляць рот — 1) нечаму моцна здзіўляцца; 2) пачынаць гаварыць; 3) быць няўважлівым. Беларускія адпаведнікі: дзіву давацца, раскрываць рот. Рускі: делать большие глаза;

даваць цягу — уцякаць, кідацца наўцёкі. Беларусы яшчэ скажуць: даваць драла, вастрыць лыжы, даваць лататы. Рускія: задавать стрекача.

Для тых, хто разважае пра свой удзел у тэлепраграме, нагадаем: каб стаць удзельнікамі, неабходна зайсці на сайт httр://tvrgоmеl.bу або httр://3bеlаrus.bу і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Паўторы выпускаў тэлевіктарыны — у ранішнім эфіры «Беларусь 3» кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.