Вы тут

Тэставая зона 5G з'явіцца ў Беларусі да канца года


Тэставая зона 5G з'явіцца ў Беларусі да канца года, распавёў БЕЛТА генеральны дырэктар beCloud Алег Сядзельнік.


"У гэтым годзе запланаваны запуск тэставай зоны па тэхналогіі 5G. Што важна: мы хочам ажыццявіць запуск не проста, каб паглядзець, што яна працуе, а пратэставаць яе для практычнага прымянення, каб суб'екты гаспадарання маглі бясплатна з ёй папрацаваць", - распавёў Алег Сядзельнік .

Ён звярнуў увагу, што мабільных тэлефонаў з тэхналогіяй падтрымкі 5G пакуль не існуе. Фiзiчнай асобе такія хуткасці не патрэбныя, па рэспубліцы яшчэ не дасягнуты межы магчымасцяў 4G. Таму сувязь 5G ў першую чаргу можа быць прымененая ў сферах прамысловасці, аховы здароўя, аўтатранспарту. У цяперашні час beCloud вядзе перамовы па ўжыванні 5G у беспілотным аўтатранспарце ў Беларусі.

"Тэхналогія яшчэ развіваецца, і яна даволі дарагая. Ведаючы планы суседніх краін, мяркую, што дастаткова масавае развіццё пачнецца толькі з 2023 года. І гэта адбудзецца зноў жа не раней таго часу, калі будзе сфарміравана патрэба ў гэтых тэхналогіях", - адзначыў гендырэктар beCloud.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.