Вы тут

Фінішная прамая для «Еўрабачання»


На гэтым тыдні ў Беларусь прыбыла каманда спецыялістаў Еўрапейскага вяшчальнага саюза, якая разам з Белтэлерадыёкампаніяй працуе над падрыхтоўкай фінальнага шоу дзіцячага «Еўрабачання-2018».


У прыватнасці, у Мінск прыляцеў шоу-прадзюсар конкурсу Гордан Банела, рэжысёр тэлевізійнай трансляцыі Марэк Міл і тэхнічны дырэктар Тармо Крым, які адказвае за ўзаемадзеянне з рознымі службамі «Мінск-Арэны». А крыху больш чым праз два тыдні пачнецца і абсталяванне сцэнічнай пляцоўкі, на якой неўзабаве пройдуць рэпетыцыі артыстаў з 20 краін-удзельніц.

Дарэчы, у адрозненне ад дарослага шоу, на дзіцячым, пачынаючы з мінулага года, можна галасаваць за сваю краіну. Інтэрнэт-галасаванне гледачоў стартуе за 48 гадзін да пачатку трансляцыі на афіцыйным сайце конкурсу junіоrеurоvіsіоn.tv, непасрэдна перад фінальным канцэртам прыпыніцца і адкрыецца зноў пасля выступлення ўсіх канкурсантаў, але толькі на 15 хвілін.

Вікіторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.