Вы тут

Міліцыя і АМАП правялі рэйд каля ГД "Ждановічы" — затрымана 90 чалавек


Сталічная міліцыя з прыцягненнем АМАПу правяла рэйд па тэрыторыі гандлёвага дома "Ждановічы". Праваахоўнікі выяўлялі асоб, якія парушаюць грамадзкі парадак, якія займаюцца бадзяжніцтвам і жабраваннем, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.


У выніку спецмерапрыемствы былі затрыманы 90 чалавек. У дачыненні да іх складзены 42 адміністрацыйныя пратаколы:

  • 31 - за ўчыненне адміністрацыйнага правапарушэння па арт. 17.3 ("Распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва, спажывання наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх аналагаў у грамадскім месцы або з'яўленне ў грамадскім месцы ці на працы ў стане ап'янення") КаАП;
  • 9 - за ўчыненне адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага арт. 23.4 ("Непадпарадкаванне законным распараджэнням ці патрабаванням службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў") КаАП;
  • 2 - за ўчыненне адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага арт. 17.1 ("Дробнае хуліганства") КаАП.

Па лініі ДАІ за розныя правапарушэнні да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 71 ўдзельнік дарожнага руху.

На легальнасць знаходжання ў Беларусі міліцыя праверыла 28 замежнікаў. Пяць з іх прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне заканадаўства аб прававым становішчы замежных грамадзян у Беларусі.

У цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Мінгарвыканкама накіраваны 10 чалавек.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.