Вы тут

Цікавыя навіны з-за мяжы


Нявеста таемна адкормлівала сясцёр, або Яшчэ адна гісторыя пра жаночае каварства

Жыхарка Аўстраліі па імені Пені адкормлівала сясцёр перад уласным вяселлем, каб выглядаць лепш за іх. Яе гісторыю апублікавала выданне Whіmn.

Будучая нявеста баялася, што вясельныя фатаграфіі будуць гадамі нагадваць ёй пра тое, што сёстры былі ва ўсіх адносінах лепшыя за яе. «Я менш прывабная і папулярная, чым мая старэйшая сястра, і не такая мілая і вясёлая, як малодшая», — растлумачыла яна. Дзяўчына вырашыла, што павінна нешта зрабіць. Пені запатрабавала, каб на яе вяселле сёстры надзелі жоўтыя сукенкі. Гэты колер павінен быў надаць ім бледны і хворы выгляд. Акрамя таго, кожную раніцу яна гатавала для іх смузі, у які таемна дадавала пратэінавы парашок з крамы спартыўнага харчавання, а сама спажывала напоі для пахудзення.

З-за бялковых дабавак сёстры набіралі вагу на вачах. У апошнія тыдні перад вяселлем Пені стала падмешваць ім патроеную дозу пратэінаў. У выніку яны перасталі ўлязаць у прыгатаваныя да вяселля жоўтыя сукенкі. Пасля гэтага нявеста магла не баяцца канкурэнцыі. «Калі я бачу фота з вяселля (а гэта здараецца часта, таму што мы развесілі іх па ўсім доме), то часам адчуваю сябе вінаватай. Я на іх такая зіхатлівая і прыгожая ў сваёй вясельнай сукенцы, а яны — распаўнелыя і бледныя, — прызналася пазней дзяўчына. — Але часцей я ўсё ж адчуваю сябе шчаслівай».


У кітаянкі з-за тэлефона скурчыла пальцы

Колькі зараз існуе інфармацыі пра шкоду залішняга захаплення мабільнымі тэлефонамі, і вось прыйшла чарговая, якая гэта зноў пацвярджае. У жыхаркі кітайскага горада Чанша, правінцыя Хунань, якая некалькі дзён запар не выпускала з рукі свой смартфон, перасталі згінацца пальцы, паведамляе Shаnghаііst.

Праблемы пачаліся пасля таго, як жанчына ўзяла тыднёвы адпачынак. Увесь гэты час яна правяла з тэлефонам у руцэ, адкладаючы яго толькі перад сном. Праз некалькі дзён у яе забалела кісць правай рукі, а пальцы, якімі яна трымала тэлефон, застылі ў адным становішчы. Ёй прыйшлося звярнуцца да ўрача. У жанчыны дыягнаставалі тэнасінавіт — запаленне сінавіяльных похваў сухажылляў. Пасля лячэння рухомасць пальцаў аднавілася. Каб пазбегнуць паўтарэння гэтай сітуацыі, урач параіў ёй надалей час ад часу адкладаць тэлефон і даваць руцэ адпачыць.


Шчаслівы акунь на 10 тысяч долараў

Рыбалоў з аўстралійскага горада Дарвін, Паўночная тэрыторыя, не заўважыў, што на яго вуду ўзялася рыба, за якую ён мог атрымаць 10 тысяч аўстралійскіх долараў, паведамляе АBС Nеws.

Бэзіл Тэ Аха злавіў белага марскога акуня (барамундзі) у пачатку кастрычніка. Рыба два тыдні ляжала ў халадзільніку, пакуль ён не сабраўся прыгатаваць яе на абед. Толькі пасля гэтага рыбалоў заўважыў на ёй маленькую чырвоную пазнаку з надпісам «31 сакавіка 2019 года». Ён зразумеў, што яму трапілася адна з латарэйных рыб, якіх чацвёрты год выпускаюць у рэкі на Паўночнай тэрыторыі Аўстраліі для рэкламы турызму. Калі злавіць адну з іх да пазначанага тэрміну, можна прэтэндаваць на буйны грашовы выйгрыш. Пяць рыб забяспечаныя пазнакай, за якую даюць 1 мільён аўстралійскіх долараў, яшчэ сто рыб — пазнакай на 10 тысяч. Акрамя таго, ёсць 20 рыб на 5 тысяч долараў, але рыбак атрымлівае толькі палову гэтай сумы, астатняе ідзе на дабрачыннасць.

Пасля званка арганізатарам Тэ Аха даведаўся, што выйграў 10 тысяч долараў. Ён збіраецца аддаць частку грошай 83-гадоваму бацьку і сваякам, а рэшту выдаткаваць на паездку ў родны горад — новазеландскі Вайроа, які размяшчаецца за 5400 кіламетраў ад Дарвіна.

Іван Купарвас

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.