Вы тут

Гараскоп стрыжак на лістапад


3 лістапада, субота. Цудоўны дзень для стрыжкі — яна дапаможа вам вызначыцца, чаго вы хочаце ад асабістага жыцця і абзавесціся прыемнымі і перспектыўным знаёмствамі, прыцягне да вас новыя яркія ўражанні.


4 лістапада, нядзеля. Сёння можна рабіць стрыжку, калі вы аддаяце перавагу лёгкім прычоскам і не адрошчваеце валасы.

5 лістапада, панядзелак. Удалы дзень для поўнай змены іміджу. Стрыжка ў гэты дзень цягне за сабой ачышчэнне арганізма, пазбаўленне ад негатыўных эмоцый.

6 лістапада, аўторак. Дзень досыць супярэчлівы, таму спадабаецца вам вынік пасля наведвання салона ці не, спрагназаваць складана. Калі ў вас слабыя і сапсаваныя валасы, лепш сёння не стрыгчыся і тым больш не фарбавацца.

7 лістапада, серада. Сёння лепш з валасамі нічога не рабіць.

8 лістапада, чацвер. Падстрыгшыся, вы станеце больш прывабным чалавекам і будзеце прыцягваць шчасце як магніт.

9 лістапада, пятніца. Сёння вы можаце адправіцца ў цырульню па новую стрыжку, аднак будзьце гатовыя да таго, што прычоска можа аказацца даволі нечаканай.

10 лістапада, субота. Сёння непрыдатны дзень для паходу ў цырульню: любыя працэдуры для валасоў могуць быць няўдалымі.

11 лістапада, нядзеля. Сёння станоўчы астралагічны прагноз для стрыжкі, бо фаза Месяца паўплывае на актыўны рост і гушчыню.

12 лістапада, панядзелак. Сёння можна стрыгчы валасы і нават цалкам змяніць колер.

13 лістапада, аўторак. Дзень для стрыжкі вельмі добры: жыццё напоўніцца прыемнымі падзеямі і добры настрой доўга не пакіне вас. Стрыжка дадасць лёгкасці і натуральнасці.

14 лістапада, серада. Радыкальная стрыжка сёння не вітаецца. Для таго каб праявіць свае інтуітыўныя здольнасці, варта трохі падраўняць канцы валасоў.

15 лістапада, чацвер. Сёння агульны стан валасоў не зменіць ніякая працэдура, няхай гэта будзе стрыжка ці афарбоўка, можна проста змяніць прычоску ці колер.

16 лістапада, пятніца. Сёння не варта рабіць стрыжку: гэта можа адмоўна адбіцца на вашым унутраным стане і нават увесці вас у дэпрэсію.

17 лістапада, субота. Стрыгчыся не рэкамендуецца: ёсць нябяспека пагаршэння здароўя.

18 лістапада, нядзеля. Неспрыяльны дзень для паходу да цырульніка. Валасы могуць стаць тонкімі, ломкімі і пачаць выпадаць. Ад афарбоўкі таксама лепш устрымацца.

19 лістапада, панядзелак. Неспрыяльны дзень. Калі падстрыгчы валасы, гэта не толькі пагоршыць іх знешні выгляд, але і значна паўплывае на поспех не самым лепшым чынам.

20 лістапада, аўторак. Усе віды маніпуляцый з валасамі ў цырульні гарантавана павысяць шанц на здзяйсненне ўдалай здзелкі з каштоўнымі паперамі і нерухомасцю, а таксама паспрыяюць умацаванню аўтарытэту, грамадскага і фінансавага становішча.

21 лістапада, серада. Спрыяльны дзень для стрыжкі валасоў.

22 лістапада, чацвер. Гэты час можна лічыць вельмі прыдатным для наведвання цырульні. Стрыжка дапаможа ліквідаваць усе перашкоды і непрыемнасці ў кар'еры, адпаведна і на фінансавым становішчы такая змена іміджу можа адбіцца вельмі станоўча.

23 лістапада, пятніца. Неспрыяльны дзень для стрыжкі і афарбоўвання.

24 лістапада, субота. У плане здароўя валасоў гэта не вельмі добрыя дні для паходу ў салон, але і вялікай бяды ад стрыжкі не здарыцца. Эфект ад цырульні будзе нядоўгі.

25 лістапада, нядзеля. Стрыгчыся нельга! Калі ў гэты дзень нешта мяняць у арганізме, а тым больш адрэзаць нейкую частку, то можна згубіць сувязь з космасам.

26 лістапада, панядзелак. Час для стрыжак лічыцца нейтральным. Рост валасоў можа значна прыпыніцца.

27 лістапада, аўторак. Тым, хто хоча аздараўляць свае валасы, а таксама ў корані змяніць жыццё, варта неадкладна адпраўляцца да добрага цырульніка.

28 лістапада, серада. Спрыяльны дзень для стрыжкі. Яна павялічыць прыток матэрыяльных дабротаў, забяспечыць добры рост валасоў.

29 лістапада, чацвер. Выдатны дзень для стрыжкі. Вітаюцца смелыя эксперыменты, можна кардынальна змяніць імідж.

30 лістапада, пятніца. Выдатны час для наведвання цырульніка. Валасы будуць добра расці, умацуюцца і палепшаць сваю структуру, будуць менш секчыся.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.