Вы тут

Гараскоп стрыжак на люты


2 лютага, аўторак. Праца майстра над вобразам і прычоскай сёння дазволіць выглядаць вам захапляльна ўвесь месяц.


3 лютага, серада. З дапамогай нажніц можна дамагчыся ўмацавання валасоў, павелічэння іх гушчыні і жорсткасці. Тыя, у каго і так на галаве пышны вожык, павінны ўстрымацца ад паходу ў салон прыгажосці.


4 лютага, чацвер. Прастата і прыродная натуральнасць сёння ў фаворы. Пазбягайце падстрыгання, укладак і перафарбоўвання. Настолькі павышана ўсеагульная энергетыка, што са стрыжкай не варта рызыкаваць, можна нашкодзіць асабістаму дабрабыту.


5 лютага, пятніца. Дзень рашучых перамен. Падстрыжыце хоць бы канцы валасоў або грыўку. Можна прымаць смелыя рашэнні, прычоска палепшыць настрой, падорыць новыя сустрэчы, дасць новыя эмоцыі.


6 лютага, субота. Дзень выдатна падыходзіць для любых працэдур, звязаных з валасамі. Падстрыгшыся, вы абудзіце ў сабе небывалы творчы патэнцыял, зможаце рэалізаваць незвычайныя ідэі.


7 лютага, нядзеля. Гэты перыяд для стрыжак лічыцца нейтральным. Рост валасоў можа значна прыпыніцца.


8 лютага, панядзелак. Пасля стрыжкі валасы будуць адрастаць павольна. Камусьці гэта спадабаецца, бо стрыжка доўга захавае форму. А хтосьці будзе незадаволены, калі ён хацеў падстрыгчы канцы валасоў для іх росту. Сама стрыжка выйдзе якаснай, акуратнай, але без фантазіі. Лепш за ўсё атрымліваюцца класічныя стрыжкі.


9 лютага, аўторак. У гэты дзень можна стрыгчы валасы, праводзіць эксперыменты, кардынальна мяняць даўжыню і колер валасоў. Cтрыжка зробіць валасы больш паслухмянымі, зменшыць выпадзенне і падорыць велізарную колькасць жыццёвай энергіі.


10 лютага, серада. Стрыжка прынясе хаос і блытаніну, гэты месяцавы дзень адзін з самых складаных і неспрыяльных дзён месяца. Афарбоўванне таксама не рэкамендуецца.


11 лютага, чацвер. Валасы пакідаем той жа даўжыні, не бяромся за нажніцы. Робім фантазійныя і лёгкія прычоскі, марым пра выдатнае і станоўчае, у тым ліку пра новую стрыжку.


12 лютага, пятніца. Неспрыяльны дзень для стрыжкі валасоў. Этап узмацнення інтуіцыі, пажадана самастойна папрацаваць над сваімі валасамі, зрабіць пажыўную або ўвільгатняльную маску, чужыя рукі адштурхоўваюць паток энергіі.


13 лютага, субота. Сёння лепш адкласці візіт да цырульніка, а таксама ўсе маніпуляцыі з шавялюрай.


14 лютага, нядзеля. Нейтральны дзень для стрыжкі валасоў, вечарам стрыгчы валасы не рэкамендуем.


15 лютага, панядзелак. Стрыжку рэкамендуем адкласці на пару дзён, бо яна можа змяніць у горшы бок структуру валасоў і справакаваць выпадзенне.


16 лютага, аўторак. Неспрыяльны дзень для стрыжкі валасоў. Умацаванне валасоў бясколернай хной зробіць іх больш шаўкавістымі, можна выкарыстоўваць гаючыя маскі.


17 лютага, серада. Новая прычоска дадасць свежых сіл, дапаможа прыняць правільнае рашэнне, унясе ў жыццё разнастайнасць і новыя ўражанні.


18 лютага, чацвер. Добры дзень для змены іміджу, новай прычоскі і афарбоўвання валасоў у больш светлае адценне.


19 лютага, пятніца. Складаны час, празмернасць адмоўнай энергіі, нават не думайце ў гэты дзень падстрыгчыся або афарбаваць свае валасы.


20 лютага, субота. Пасля стрыжкі валасы будуць хутка расці, але іх структура і стан не змяняецца. Новая прычоска прынясе фінансавы дабрабыт і поспех у працы.


21 лютага, нядзеля. Стрыжка будзе ўдалая і карысная, валасы стануць больш «жывымі», густымі.


22 лютага, панядзелак. Стрыжка ў гэты дзень неспрыяльная, прынясе засмучэнне і ўвядзе ў стан меланхоліі і апатыі, таму паход у цырульню лепш адкласці.


23 лютага, аўторак. Стрыжка зробіць валасы непаслухмянымі, цяжкімі, укладка будзе дрэнна трымацца, прычоска не прынясе жаданага выніку.


24 лютага, серада. Выдатны дзень для стрыжкі, афарбоўкі валасоў, можна смела адпраўляцца ў цырульню.


25 лютага, чацвер. Цудоўны дзень для стрыжкі — яна дапаможа вызначыцца, чаго вы хочаце ад асабістага жыцця, абзавесціся прыемнымі і перспектыўнымі знаёмствамі, прыцягне да вас новыя яркія ўражанні.


26 лютага, пятніца. Новая стрыжка і афарбоўка валасоў у натуральныя адценні дадасць сіл, створыць выдатны настрой і прынясе ўдачу.


27 лютага, субота. У дзень поўнага Месяца лепш не выпрабоўваць фартуну і даць валасам застацца натуральнымі.


28 лютага, нядзеля. Месяцавы гараскоп ў гэты перыяд настройвае нас на рамантычны лад, і стрыжка ў дванаццаты месяцавы дзень можа змяніць ваша асабістае жыццё ў лепшы бок, але варта ўдумліва падысці да выбару новай прычоскі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.