Вы тут

Прафсаюзны форум “Студэнцкая восень” пройдзе ў сталіцы 14 лістапада


Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі пры падтрымцы Міністэрства адукацыі арганізуе Рэспубліканскі прафсаюзны форум студэнцтва  “Студэнцкая восень—2018”.


Мэта форуму — папулярызацыя дзейнасці па абароне сацыяльных і працоўных правоў навучэнскай і працоўнай моладзі, садзейнічанне забеспячэнню яе занятасці, замацаваннне маладых спецыялістаў на працоўных месцах, наладжванне канструктыўнага дыялогу паміж выпускнікамі ўстаноў вышэйшай адукацыі і кіраўніцтвам прадпрыемстваў, стварэнне ўмоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу студэнцкай моладзі.

У рамках мерапрыемства пройдзе спецыяльны праект “Вектар росту” з наведваннем сталічных прадпрыемстваў і арганізацый: ААТ “Мінскі аўтамабільны завод”, СААТ “Камунарка”, РУП “Белмедпрэпараты”, маторавагоннага дэпо Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі і іншых. Будзе вывучаны вопыт работы іх прафсаюзных арганізацый, дадатковых гарантый, якія прадастаўляюцца маладым спецыялістам у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам і калектыўнымі дагаворамі. У Рэспубліканскім палацы культуры прафсаюзаў адбудзецца  нарада са старшынямі пярвічных прафсаюзных арганізацый устаноў адукацыі Мінска і Мінскай вобласці. Тут жа пройдзе выстава прафарыентацыйнай, іміджавай прадукцыі, паказ відэаролікаў для абітурыентаў.

Завершыцца форум узнагароджваннем лаўрэатаў стыпендыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і канцэртнай праграмай “Мая ВНУ — мая малая радзіма”, прысвечанай Міжнароднаму дню студэнтаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.