Вы тут

Памёр стваральнік персанажаў Marvel Стэн Лі


У Лос-Анджэлесе памёр стваральнік коміксаў Стэн Лі. Яму было 95 гадоў, піша meduza.io.


Фота: lenta.ru

Як удакладняе TMZ, на працягу апошніх некалькіх гадоў Лі цяжка хварэў - у прыватнасці, ён перанёс пнеўманію і адчуваў сур'ёзныя цяжкасці са зрокам.

Стэн Лі быў адным з асноўных стваральнікаў персанажаў сусвету Marvel. У супрацоўніцтве з некалькімі мастакамі ён прыдумаў Чалавека-павука, Жалезнага чалавека, Тора, Людзей Ікс, Фантастычную чацвёрку.

Стэн Лі таксама быў прадзюсарам і акцёрам. Ён сыграў эпізадычныя ролі ў многіх фільмах пра супергерояў Marvel.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.