У Лос-Анджэлесе памёр стваральнік коміксаў Стэн Лі. Яму было 95 гадоў, піша meduza.io.
Як удакладняе TMZ, на працягу апошніх некалькіх гадоў Лі цяжка хварэў - у прыватнасці, ён перанёс пнеўманію і адчуваў сур'ёзныя цяжкасці са зрокам.
Стэн Лі быў адным з асноўных стваральнікаў персанажаў сусвету Marvel. У супрацоўніцтве з некалькімі мастакамі ён прыдумаў Чалавека-павука, Жалезнага чалавека, Тора, Людзей Ікс, Фантастычную чацвёрку.
Стэн Лі таксама быў прадзюсарам і акцёрам. Ён сыграў эпізадычныя ролі ў многіх фільмах пра супергерояў Marvel.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?