Вы тут

18 лістапада Рэчыца адзначыць 75 гадоў вызвалення ад фашысцкіх захопнікаў


У нядзелю, 18 лістапада, раённы цэнтр Рэчыца адзначыць 75 гадоў вызвалення ад фашысцкіх захопнікаў.


Гэта аперацыя войскаў Беларускага фронту ўвайшла ў падручнікі гісторыі пад назвай Гомельска-Рэчыцкай. Яна пачалася 10 лістапада 1943 года з плацдарма на заходнім беразе Дняпра каля Лоева ў кірунку на Рэчыцу і Калінкавічы. Ударам у тыл саперніка войскі фронту 15 лістапада перарэзалі чыгунку Гомель — Калінкавічы, 18 лістапада вызвалілі Рэчыцу. Горад вызваляла 65-я армія генерал-лейтэнанта Батава пры падтрымцы аднаго са стралковых карпусоў 48-й арміі генерал-лейтэнанта Раманенкі і брыгад гвардзейскага Данскога танкавага корпуса. Войскам, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Рэчыцы, была абвешчана падзяка, а вечарам 18 лістапада ў Маскве быў дадзены салют. Гэта быў першы салют за вызваленне гарадоў на тэрыторыі Беларускай ССР у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Пры вызваленні Рэчыцы і населеных пунктаў раёна загінула больш за пяць тысяч салдат і афіцэраў Чырвонай Арміі.

Гомельска-Рэчыцкая аперацыя завяршылася 30 лістапада. У выніку яе войскі Беларускага фронту прасунуліся на захад на 130 кіламетраў. Такім чынам былі створаны спрыяльныя перадумовы для далейшага вызвалення Беларусі.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Масква салютавала вызваленню Рэчыцы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.