Вы тут

У Беларусі зноў могуць пачаць рэгуляваць цэны на мяса


Урад Беларусі можа вярнуцца да практыкі рэгулявання цэн на мясную прадукцыю. Пра гэта заявіў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч у інтэрв'ю праграме "Галоўны эфір" тэлеканала "Беларусь 1" 18 лістапада.


Па словах Калтовіча, у студзені-кастрычніку сярод харчавання больш за ўсё цэны выраслі на мяса - у сярэднім на 8,7%.

"Мы расклалі увесь ланцужок. Цэны павысіліся ў вытворцаў, павысіліся у перапрацоўшчыкаў. Гандлёвыя надбаўкі на мяса і мясапрадукты склаліся на ўзроўні 12% у свініне, 17% - па ялавічыне. Неабходна, перш чым прымаць рашэнні па цэнавым рэгуляванні дадзенага сектара, разабрацца ў прычынах", - адзначыў міністр.

 Адной з прычын падаражэння ён назваў неўраджай кармоў, доля якіх у сабекошце прадукцыі дасягае 70%.

"Мы папрасілі аб нарадзе, яно прайшло пад кіраўніцтвам намесніка прэм'ер-міністра, які курыруе сельскую гаспадарку. Было прынята рашэнне аб прыняцці мер прадпрыемствамі ўсіх форм уласнасці па недапушчэнні далейшага росту коштаў на мяса і мясапрадукты, а таксама разгледжаны магчымыя меры, якія неабходна прыняць як аблвыканкамам, так і Мінсельгасхарчу, гандлёвым арганізацыям па недапушчэнні росту коштаў вышэй за ўзровень, які склаўся на 15 лістапада", - растлумачыў Калтовіч.

Ён адзначыў, што "МАРГ працягне маніторынг, і пры невыкананні такой дамоўленасці будзе ўнесена пастанова аб усталяванні цэнавага рэгулявання".

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.