Вы тут

Нясумная лекцыя "Птушкі і прадузятасці" пройдзе ў бібліятэцы НАН


Грамадская арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, праект “Навука па-за сябе”, НПЦ па біярэсурсах і Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН запрашаюць 22 лістапада на першую ў гэтым сезоне лекцыю “Заачацверг”, дзе будуць развенчаныя памылковыя міфы пра птушак.


Падчас сустрэчы са спецыялістам можна будзе даведацца, напрыклад, чаму ў савы ніколі не ідзе кругам галава, ці праўда, што птушкі махаюць крыламі уверх-уніз, колькі насамрэч жывуць вораны, чаму ў дзятлаў не бывае страсення мозгу, ці могуць птушкі ўпадаць у спячку і як мурашы могуць абараняць птушак. У ролі лектара выступіць арнітолаг, спецыяліст грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” па прыродаахоўных пытаннях Сямён ЛЕВЫ.  

Лекцыя пройдзе ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі (ст.м. Акадэмія навук, вул. Сурганава, 15). Пачатак у 18.30. Працягласць — адзна гадзіна, а затым час для пытанняў. Уваход — свабодны, але трэба папярэдне зарэгістравацца па спасылцы.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.