Вы тут

Дні прызыўніка прайшлі ў Беларусі


Кантрольнай яўцы ў ваенкамат у Беларусі папярэднічае Дзень прызыўніка. Ён праводзіцца ва ўсіх раённых ваенкаматах краіны. Гэты дзень прысвечаны тым, хто ўжо прызнаны годным для службы ў войску, але пакуль яшчэ для яго не надышоў час адпраўкі ў часць.


У Барысаўскім раёне да Дня прызыўніка была падрыхтавана цэлая канцэртная праграма. З цёплымі словамі выступалі прадстаўнікі ДТСААФ, ветэраны, якія дзяліліся сваім вайсковым досведам. Іх уважліва слухала каля сотні юнакоў...

— Я вучыўся на таваразнаўца ў Барысаве, — кажа прызыўнік Сяргей Герасімоўскі. — Скончыў вучобу, і прыйшла павестка. Крыху хваляваўся, але нічога не зробіш: трэба — значыць, трэба. Медкамісію праходзіў больш за месяц. Прызналі годным абмежавана. Ужо вядома, дзе буду служыць, — ва ўнутраных войсках у Мінску. Прычым самае цікавае, што каго ні распытваў з сяброў, знаёмых, родных — ніхто там пакуль не быў. Служыць мне васямнаццаць месяцаў. Бацькі, праўда, думалі, што застануся служыць у Барысаве, але выбар у мяне быў сціплы: або Бабруйск, або Мінск. Ну, да Мінска хоць бліжэй адсюль.

А вось Ілья Зялінскі, які вучыўся разам з Сяргеем, застанецца ў Барысаве. Ці, дакладней, у Печах, дзе будзе служыць у танкавых войсках. Падчас абследавання хлопец нават правёў некаторы час у бальніцы, але камісія прызнала яго годным.

— Галоўнае — не баяцца, — кажа хлопец. — Чым да 27 гадоў хавацца ад войска, то значна лепш адслужыць. І пасля ўсе дарогі ў жыцці будуць адкрыты.

Начальнік аддзела прызыву на ваенную службу ваеннага камісарыята Барысаўскага і Крупскага раёнаў Мінскай вобласці падпалкоўнік Сяргей Каваленка ўручаў хлопцам павесткі на кантрольную яўку.

— Мы хочам, каб армія не была нейкай terra іncognіta для маладых людзей, — кажа Сяргей Каваленка. — Псіхалагічны прынцып вельмі просты: палохае менавіта няведанне таго, што чакае наперадзе. А калі ўсё паказаць, растлумачыць, то і цікавасць у юнакоў прачнецца вялікая. Так, ва ўстановы адукацыі прыходзяць ваеннаслужачыя, расказваюць пра сябе. Вучняў 10—11 класаў, якія задумваюцца аб тым, каб набыць ваенную прафесію, мы звазілі на экскурсію ў Ваенную акадэмію. Шмат пытанняў задаюць бацькі. Яны датычацца месца будучай службы, яе ўмоў, медыцынскага абслугоўвання... Мы ніколі ад бацькоў нічога не хавалі і хаваць не будзем. Дапамагае і ўласны досвед: я сам некалькі гадоў быў камандзірам роты.

Большасць барысаўчан далёка ад свайго горада не адпраўляюцца, а служаць у 72-м аб'яднаным вучэбным цэнтры. Гэта пераважна маладыя людзі, якія скончылі сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы. У такім выпадку тэрмін службы для іх складае паўтара года.

— Адметна, што з часам усё меней становіцца «ўхілістаў». Зараз яны складаюць долі працэнта ад агульнай колькасці прызыўнікоў. Суд у большасці выпадкаў выносіць пастанову аб велізарным штрафе. І калі судзімасць здымаецца і гасіцца, то хлопца зноў чакае выклік на медыцынскае асведчанне. Былі нават у нас выпадкі, калі тыя, хто быў асуджаны за ўхіленне, пасля былі прызваны і адпраўлены ў войска. Я асабіста пытаўся ў іх: ну і навошта патрэбны былі ўсе гэтыя прыгоды? Многія адказваюць, што не ведалі, баяліся. І гэта яшчэ адзін доказ таго, што пра воінскую службу трэба юнакам расказваць яшчэ да таго, як прыйдзе павестка ў ваенкамат.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Загаловак у газеце: Лепш адслужыць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як праходзіў ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812»

Як праходзіў ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812»

Трэці раз ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812» на два дні перанёс пасёлак больш чым на два стагоддзі назад. 

Грамадства

Ці заўсёды выгадна афармляць бальнічны

Ці заўсёды выгадна афармляць бальнічны

Сярод знаёмых у мяне ёсць шмат жанчын, якія звяртаюцца да ўрача пры любым занядужанні і пры кожнай магчымасці афармляюць бальнічны ліст. 

Культура

Чаму сучаснае беларускае кіно «невялікае»?

Чаму сучаснае беларускае кіно «невялікае»?

Пісьменнік і дысідэнт Андрэй Сіняўскі, калі расказваў пра ўтрыраваную дробязнасць савецкай «цывілізацыі», прывёў у прыклад аповесць Міхаіла

Грамадства

Беларусь і Расія зблізілі пазіцыі па праграме рэалізацыі дагавора аб Саюзнай дзяржаве

Беларусь і Расія зблізілі пазіцыі па праграме рэалізацыі дагавора аб Саюзнай дзяржаве

Аб гэтым заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы са старшынёй Савета Федэрацыі Валянцінай Мацвіенка.