1 снежня 2018 года стала эпахальнай датай у гісторыі беларускай арміі. На баявое дзяжурства заступілі воіны-зенітчыкі 1146-га гвардзейскага зенітнага ракетнага палка. Ім належыць прыкрываць вельмі важны дзяржаўны аб'ект - Беларускую атамную электрастанцыю. І, канешне, паветраную прастору на паўночна-заходнім аператыўным кірунку.
Паветраныя межы ахоўваюцца найноўшым зенітна-ракетным комплексам «Тор-М2». У сваім класе ён лічыцца найлепшым у свеце. Комплекс можа знішчаць адначасова да чатырох цэляў.
- Сёння ва Узброеных Сілах пачынаецца новы навучальны год, - сказаў камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі проціпаветранай абароны генерал-маёр Ігар Голуб. - Мы выканалі ўсе падрыхтоўчыя мерапрыемствы. Тэхніка пераведзена на зімовы рэжым эксплуатацыі. 1146 зенітны ракетны полк заступае на баявое дзяжурства. Гэта першая задача для войск ВПС і ППА. Полк сфарміраваны ў новым складзе год назад у Баранавічах. 1 чэрвеня яму быў уручаны Баявы сцяг ужо ў новым гарадку непадалёк ад Астраўца.
На працягу года полк выконваў элементы зладжвання, якое скончылася баявымі стрэльбамі падчас аператыўна-тактычных вучэнняў на расійскім палігоне Ашулук. Перад палком стаяла складаная задача. У якасці імітатараў паветраных цэляў выкарыстоўваліся крылатыя ракеты на малых вышынях, беспілотнікі. Полк справіўся на адзнаку «выдатна».
Валяр'ян ШКЛЕННІК
Што за таемнымі дзвярыма?