Вы тут

Лепельская званарка


Жыхарка Лепеля, стараста праваслаўнага прыхода храма Праабражэння Гасподняга Лідзія Сінякова, ужо пяць гадоў выконвае абавязкі царкоўнага званара. У кожнае набажэнства — і ў святы, і ў будні, жанчына спяшаецца ў храм, каб абудзіць наваколле. Яе званіца ва ўсіх навідавоку — над каванай брамай на ўездзе ў царкоўны двор. Лідзія Васілеўна бярэ ў рукі тонкія вяровачкі і з зямлі прыводзіць у рух языкі-малаточкі, ад якіх і пачынае спяваць ансамбль з пяці званоў.


— На званара я нідзе не вучылася. Настаяцель храма паказаў некалькі прыёмаў звону, даў пачытаць літаратуру, а ўсё астатняе — справа тэхнікі і натхненне душы, — кажа лепельская званарка.

Калі Лідзія Васілеўна пачынае званіць, вернікі становяцца пад арку брамы, каб адчуць непаўторныя малінавыя гукі, асабліва ў святочныя калядныя дні.

Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.