Вы тут

Мінтранс устанавіў патрабаванні да якасці ўтрымання аўтадарог


Міністэрства транспарту і камунікацый установіла патрабаванні да эксплуатацыйнага стану і якасці ўтрымання аўтамабільных дарог. Адпаведная пастанова Мінтранса ад 26 снежня 2018 года нумар 29 афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.


Дакументам рэгламентавана, у якім стане павінна быць праезная частка, абочыны і раздзяляльныя палосы, дарожныя збудаванне і абсталяванне.

На адным участку дарогі колькасць непрацуючых крыніц святла не можа перавышаць 10 працэнтаў (ад іх агульнай колькасці для асвятлення аднаго ўчастка), а не скрыжаваннях, развязках, прыпынках і пешаходных пераходах - не больш за 20 працэнтаў. Не павінна быць двух няспраўных ліхтароў запар. 

Зімой мерапрыемствы па ліквідацыі зімовай слізкасці на дарогах праводзяцца ва ўстаноўленыя тэрміны, з улікам ступені складанасці выканання работ. На снежным накаце не дапускаецца наяўнасць каляіны глыбінёй большай за 3 см і асобных грабянёў узвышэнняў, заніжэнняў і выбоін вышынёй або глыбінёй большай за 4 см.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.