Вы тут

Завершана расследаванне крымінальнай справы аб двайным продажы кватэр


У Мінску завершана расследаванне крымінальнай справы аб двайным продажы кватэр. Навар — 2 млн рублёў

Як паведамілі ва ўпраўленні Следчага камітэта па г. Мінску, 51-гадовы кіраўнік ТДА «Капінбуд» завалодаў грашовымі сродкамі дольшчыкаў, заключыўшы фіктыўныя дагаворы куплі-продажу адных і тых жа аб'ектаў будаўніцтва. Таксама ён заключаў дагаворы закладу, пазыкі, аб выкананні работ па паляпшэнні эксплуатацыйных характарыстык і шэрагу дадатковых пагадненняў да іх. Усяго такім спосабам ён атрымаў больш за 2 мільёны рублёў. У рамках крымінальнай справы пацярпелымі прызнаны 28 грамадзян.


Следствам устаноўлена, што абвінавачаны, з'яўляючыся фактычным кіраўніком юрыдычнай асобы, у перыяд са студзеня 2013 года да сакавіка 2018 года ўхіліўся ад выплаты падаткаў, прычыніўшы ўрон дзяржаве на агульную суму больш за 395 тысяч рублёў.

Акрамя таго, абвінавачаны арганізаваў рэгістрацыю падстаўной асобы ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка і ў перыяд са студзеня 2013 года да 2016 года шляхам афармлення фіктыўных здзелак з суб'ектамі гаспадарання рэальнага сектара эканомікі ўхіліўся ад выплаты падаткаў на агульную суму больш за 240 тысяч рублёў.

Следчыя дапыталі больш за сотню сведак. Канфіскавана і вывучана 30 тамоў дакументацыі аб фінансава-гаспадарчай дзейнасці таварыства. Накладзены арышт на маёмасць агульным коштам больш за 4 мільёны рублёў.

Дзеянні службовай асобы кваліфікаваныя па ч. 4 арт. 209 (махлярства ў асабліва буйным памеры), ч. 2 арт. 243 (ухіленне ад выплаты сум падаткаў у асабліва буйным памеры), ч. 2 арт. 234 (ілжэпрадпрымальніцтва) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Да яго прыменена мера затрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Сяргей КУЛАКОЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.