Вы тут

Кіроўца аўтапарка ў Мазыры прадаў больш за 2 т паліва


Мазыранін падазраецца ў прысваенні даручанай маёмасці - дызельнага паліва, якое ён атрымліваў для запраўкі аўтобуса як кіроўца, паведаміла прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама.


Прадстаўнікі аўтобуснага парка звярнуліся ў Мазырскі РАУС з заявай. "Супрацоўнікі прадпрыемства западозрылі 31-гадовага кіроўцу ў тым, што той вельмі марнатраўна абыходзіцца з дызельным палівам, якое атрымлівае для запраўкі аўтобуса. Аператыўнікі БЭЗ правялі праверку, вывучылі дакументы. Затым прыйшоў час пагаварыць з работнікам, - распавялі ва УУС. - Ён прызнаўся, што сапраўды займаўся незаконнымі справамі".

Высветлілася, што мужчына, працуючы кіроўцам у Мазыры і Мазырскім раёне, запраўляў аўтобус дызелем на розных заправачных станцыях і затым прадаваў паліва. Так, за лістапад 2018 года рэалізаваў больш за 2,2 тыс. л на агульную суму Br3349.

Мазырскім РАСК заведзена крымінальная справа па ч.1 арт. 211 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Санкцыі артыкула прадугледжваюць пазбаўленне права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю са штрафам, або арышт, або абмежаванне волі да чатырох гадоў са штрафам або без штрафу, або пазбаўленне волі на тэрмін да чатырох гадоў са штрафам або без штрафу i з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю або без пазбаўлення.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.