Вы тут

Больш як 1,5 тыс. фальшывых купюр канфіскавалі ў Беларусі у 2018 годзе


Больш як 1,5 тыс. фальшывых купюр канфіскавалі ў Беларусі ў 2018 годзе, большая іх частка - долары ЗША і расійскія рублі. Такая інфармацыя размешчана на сайце МУС, паведамляе БЕЛТА.


Падробкі, як правіла, паступаюць з Расіі, радзей - з Польшчы, Літвы ці Украіны. За мяжой яны вырабляюцца на высакаякасным паліграфічным абсталяванні. "У большасці выпадкаў падробленая замежная валюта ўвозіцца ў рэспубліку ў прыватным парадку так званымі добрасумленнымі збытчыкамі. Яе абарот заканчваецца на этапе прад'яўлення грошай у пункты абмену валют, дзе і выяўляецца 98% фальшывак", - адзначылі ў МУС.

Што да падробак беларускіх рублёў, то летась было канфіскавана ўсяго 39 купюр. Пры гэтым айчынныя фальшыўкі характарызуюцца нізкай якасцю, так як у асноўным проста раздрукоўваюцца на звычайнай паперы з дапамогай прынтара. Раскрывальнасць такіх фактаў складае больш як 90%.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.