Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні не варта прыспешваць падзеі, і тады яны ў падзяку за ваша доўгае цярпенне пацешаць вас. У аўторак блізкія людзі будуць мець патрэбу ў падтрымцы, выслухайце іх і дайце каштоўную параду, але не спрабуйце вырашыць усе праблемы за іх. У сераду і чацвер важна засяродзіцца на працы.


Фота: time-standard.com

ЦЯЛЕЦ. Адчуванне напружанасці паступова пачынае знікаць, становіцца лягчэй і прасцей, але гэта не значыць, што час расслабляцца. Паспрабуйце быць настойлівымі і патрабавальнымі, адстойвайце свой пункт гледжання, але не правакуйце канфліктных сітуацый. Не варта ператвараць подых ветрыка ва ўраган.


БЛІЗНЯТЫ. Пазітыўны погляд на жыццё адкрые перад вамі новыя магчымасці. Арыгінальныя ідэі ў дзелавой сферы прынясуць вам поспех і прыбытак. Рызыкуйце, ажыццяўляйце свае планы, прымайце нестандартныя рашэнні. У вас усё атрымаецца. Зоркі таксама прадракаюць вам асабістае жыццё з яркімі ўражаннямі, пяшчоту і запал.


РАК. На гэтым тыдні надыходзіць спрыяльны момант для абнаўлення ў многіх жыццёвых сферах. Зрэшты, будаваць грандыёзных планаў не варта, лепш заняцца паўсядзённымі справамі. У чацвер і пятніцу ўдасца прадэманстраваць высокі прафесіяналізм і сваю незаменнасць у працы, што можа абярнуцца для вас прыемнай узнагародай.


ЛЕЎ. У вас з'явіцца нямала спосабаў атрымаць жаданае, было б што жадаць. А вось апатыя і лянота — гэта шлях у нікуды. Поспеху можна будзе дамагчыся выключна сваёй працай. У аўторак непажадана распачынаць сваркі і канфлікты, у гэты дзень лепш мірыцца з выпадамі нядобразычліўцаў. У нядзелю пажадана адпачыць далей ад дома, варта змяніць абстаноўку.


ДЗЕВЫ. Неабходна быць больш уважлівымі да блізкіх людзей. Вашы крытычныя заўвагі могуць іх пакрыўдзіць, і гэта пагражае сур'ёзнай сваркай. У сераду не ўвязвайцеся ні ў якія, нават бяскрыўдныя, авантуры. Магчыма з'яўленне новых ідэй, аднак не ўсе яны будуць рэалістычнымі. Найбольш спрыяльны для вас дзень — пятніца.


ШАЛІ. Пачатак тыдня пажадана прысвяціць вырашэнню старых праблем. Далей іх адкладаць нельга. Вы зможаце аднавіць ранейшыя сяброўскія адносіны з большасцю партнёраў і аднадумцаў. Тыя прапановы, што паступаюць да вас, акажуцца досыць цікавымі, а кантракты — выгаднымі. У чацвер магчымы прафесійныя інтрыгі і зайздрасць з боку калег.


СКАРПІЁН. На гэтым тыдні Сіняя птушка можа прыляцець вам проста ў рукі. Цяпер важна не спалохацца раптоўнага поспеху і не пачаць мітусіцца з радасці. Панядзелак варта прысвяціць вырашэнню сямейных праблем, удзяліце ўвагу дзецям. У сярэдзіне тыдня вас чакае фінансавы поспех. Старайцеся пазбягаць перагрузак на працы, залішняя занятасць не толькі не пакіне часу, каб радавацца жыццю, але пагражае негатыўна адбіцца на здароўі.


СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні варта звярнуць увагу на сваё акружэнне, на ўзаемаадносіны з партнёрамі, сябрамі, сваякамі. Хутчэй за ўсё, у вас не атрымаецца ўдзяляць дастаткова часу справам праз занятасць сваімі асабістымі праблемамі. Ёсць небяспека пераацаніць свае сілы. Паспрабуйце не бегаць ад адказнасці. Вам ніхто не прапаноўвае вырашаць усе пытанні ў адзіночку. Патрабуецца толькі адно: не звальваць на іншых тое, што будзе ўскладзена на вас.


КАЗЯРОГ. Тыдзень можа прынесці пазітыўныя тэндэнцыі ў многіх справах. Аднак свае планы і намеры неабходна захаваць у таямніцы, калі вы зацікаўлены ў іх ажыццяўленні. У аўторак магчыма з'яўленне заступніка або ўплывовай асобы, якая будзе да вас добразычлівая, тады пачнецца новы віток у вашай кар'еры. У суботу паспрабуйце выбрацца куды-небудзь у госці ці запрасіце да сябе каго-небудзь, і прыемныя зносіны вам забяспечаны.


ВАДАЛІЎ. На гэтым тыдні паспрабуйце не гнацца за нечым большым, інакш вы рызыкуеце страціць тое, што ўжо маеце. Трэба максімальна засяродзіцца на тым, чым займаецеся ў дадзены момант. Лепш рабіць адну справу, але добра. У аўторак не спяшайцеся з нейкімі рашэннямі, бо геніяльная на першы погляд ідэя можа не дажыць да практычнага ўвасаблення. У выхадныя паспрабуйце суаднесці свае жаданні з жаданнямі блізкіх людзей і выбраць шлях, які задаволіць усіх.


РЫБЫ. Гэты перыяд можа аказацца поўным выпадковасцяў, напрыклад вас могуць раптам адправіць у адпачынак або ў камандзіроўку. Затое зможаце завесці каштоўныя знаёмствы, гэтаму будуць спрыяць ваш дар красамоўства і ўменне пераконваць навакольных. На працы давядзецца разлічваць толькі на свае сілы і магчымасці. Надзейнасць партнёраў пагражае аказацца вельмі ўмоўнай. Старайцеся быць мякчэйшымі з хатнімі, пры неабходнасці дапамагайце ім.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

Ці так небяспечны парашутны спорт, як здаецца на першы погляд?

Грамадства

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Стаялі ў калідоры і ўспаміналі першыя крокі ў выхаванні сваіх асаблівых дзетак.

Культура

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

Пагутарылі з нявесткай вядомага ўраджэнца Віцебска Лазара Хідэкеля.