Вы тут

Цікавыя словы беларускай мовы


Свой, адметны чытач у газеты «Звязда». Ён жа, хочацца верыць, глядач тэлеканала «Беларусь 3» і ў прыватнасці праграмы «Размаўляем па-беларуску». Гэтая тэлевіктарына ўжо каторы год у эфіры і магла б выходзіць далей — у звычным фармаце. Аднак стваральнікі вырашылі ўдасканаліць яго (над чым і працуюць)...

А пакуль усе, хто цікавіцца мовай, шануюць яе і, магчыма, плануюць удзел у віктарыне, могуць удасканальваць сваё веданне з дапамогай «Звязды». Такім чынам,

ці ведалі вы, што:


  • аббэрсаць — неахайна абвязаць што-небудзь, аблытаць вяроўкай;
  • ветах — месяц у апошняй квадры, на зыходзе;
  • пошчак — пералівісты дрыжачы гук; водгук, рэха;
  • корт — тоўстая баваўняная тканіна для рабочага і спартыўнага адзення;
  • козыт — адчуванне лёгкага нервовага раздражнення, якое выклікаецца дотыкам да скуры;
  • прытном — непасрэдна адзін за адным; запар;
  • латак — адкрыты жолаб для сцёку, ссыпання чаго-небудзь;
  • назіркам — не спускаючы з вачэй;
  • з камарову дзюбу — пра што-небудзь надта малое, мізэрнае (беларускія сінонімы: з вераб'ёву душу, камарова жменя, з курачу галаву; рускі адпаведнік: с гулькин нос);
  • вочы замыльваць — уводзіць у зман, ашукваць каго-небудзь (беларусы яшчэ скажуць: вочы сляпіць (туманіць), жвір у вочы сыпаць, мазгі назад завярнуць; рускія: замазывать глаза).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.