Вы тут

Інфляцыя ў Беларусі ў студзені склала 0,9%


Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў студзені 2019 года ў параўнанні са снежнем 2018 года склаў 100,9%, са студзенем 2018 га - 105,8%, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.


Базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключаў змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, схільныя ўплыву фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у студзені 2019 года ў параўнанні са снежнем 2018 года склаў 100,7%.

Харчовыя тавары ў студзені падаражэлі на 1,3% у параўнанні са снежнем 2018 года і на 6,2% у параўнанні са студзенем 2018-га. Цэны на нехарчовыя тавары выраслі на 0,7% у параўнанні са снежнем 2018 года і на 3,7% у параўнанні са студзенем 2018-га. Індэкс спажывецкіх цэн на паслугі ў студзені склаў 100,3% да снежня 2018 года і 107,8% да студзеня 2018 га.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.