Вы тут

Дастукацца да сэрцаў


Досвед мастацкага перакладу: сэнс, данесены насуперак адлегласцям


Шматлікія турботы пра неабходнасць удзяляць увагу перакладной літаратуры маюць вынік: у межах XХVI Мінскай кніжнай выстаўкі-кірмашу прэзентаваліся кнігі аўтараў з розных краін у перакладзе на беларускую. Кнігі для дзяцей, кнігі для дарослых, што выйшлі ў Беларусі, акрамя ўласна аўтара, маюць яшчэ аўтара перакладу: гэта асобны від працы са словам, калі яно павінна гучаць дакладна, каб перадаць сэнс і адпавядаць кантэксту, ды быць зразумелым сучаснаму чытачу. Выстаўка спрыяе ўстанаўленню кантактаў і актывізуе цікавасць да перакладу, у тым ліку праз адмысловыя семінары. Адзін з іх прайшоў на філалагічным факультэце БДУ, ён быў арганізаваны Міністэрствам інфармацыі Беларусі ў супрацоўніцтве з кафедрай тэорыі літаратуры.

Тэма семінара — «Прафесія: перакладчык» — прыцягнула ўвагу як гасцей, што ўдзельнічалі ў міжнародным сімпозіуме «Пісьменнік і час», так і непасрэдна беларускіх філолагаў ды творчую моладзь, якая неўзабаве можа далучыцца да справы літаратурнага перакладу. І ў Беларусі ёсць свая школа, свае напрацоўкі ў гэтай галіне, пра што казалі намеснік дэкана філалагічнага факультэта БДУ па вучэбна-метадычнай рабоце Мікалай Хмяльніцкі, загадчык кафедры тэорыі літаратуры Таццяна Марозава. Самі выкладчыкі факультэта з’яўляюцца добрым прыкладам для моладзі ў галіне мастацкага перакладу, напрыклад, Вячаслаў Рагойша, Таццяна Кабржыцкая, Таццяна Шамякіна, Іван Чарота, Міхась Кенька. Ствараюцца пераклады з розных моў, актыўнае супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з Кітаем спрыяе развіццю літаратурных стасункаў, адпаведна, да нас прыходзіць больш перакладных кніг з кітайскай мовы. Акрамя таго, беларуска-кітайскія літаратурныя сувязі вартыя асобных даследаванняў, што пацвердзіла выкладчык кафедры кітайскай філалогіі Вераніка Жукавец.

Але семінар — гэта найперш абмен досведам. Таму вядучая, супрацоўніца вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору кафедры тэорыі літаратуры Маргарыта Латышкевіч прадставіла гасцей, якія падзяліліся досведам перакладчыцкай практыкі ў сваіх краінах. Скарбонка кніг на філфаку папоўнілася іх выданнямі: каб не толькі тэарэтычныя кнігі, але і практычны вынік перакладной працы быў навідавоку ў студэнтаў.

Што ў адказ? Для ўдзельнікаў сустрэчы падрыхтавалі своеасаблівае гістарычнае падарожжа ў свет беларускай культуры — вядома, праз слова, але ў тэатралізаваным варыянце гучання, зноў-такі паводле айчыннай традыцыі. Спектакль беларускай батлейкі «Жалобная камедыя пра Адама і Еву» (ад узорнага тэатра лялек «Сонейка» культурна-спартыўнага цэнтра Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі) заснаваны на адаптаваным тэксце п’есы Сімяона Полацкага. Таксама свайго роду пераклад: для нас, каб было больш зразумела жыхару сучаснай краіны, але і пераклад з мовы аднаго мастацтва на мову другога мастацтва. І прыклад таго, якія шляхі (часам няпростыя ці нават доўгія па часе і адлегласці) выбірае мастацкае слова, каб дастукацца да сэрцаў.

Марыя АСІПЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.