Вы тут

Парламентарыі жадаюць больш актыўна прасоўваць інтарэсы Беларусі


У Савеце Рэспублікі ўпершыню прайшло сумеснае пасяджэнне профільных камісій абедзвюх палат парламента, прысвечанае ролі дэпутатаў і сенатараў у вырашэнні краінай знешнепалітычных і знешнеэканамічных задач.


— Парламенцкая дыпламатыя не ізаляваная. Яна дзейнічае ў рамках нашай агульнай знешнеэканамічнай, знешнепалітычнай лініі. Існуе чатыры віды дыпламатыі: афіцыйная (МЗС), парламенцкая, народная і экспертная. Мы цяпер стараемся аб'яднаць усе гэтыя складнікі, каб павысіць эфектыўнасць агульнай работы. У нас разам з выканаўчай уладай агульная задача — забяспечыць рост эканомікі, — растлумачыў журналістам мэту такога мерапрыемства старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей РАХМАНАЎ.

Ён дадаў, што парламентарыям удаецца ажыццяўляць досыць канкрэтныя праекты, такія, напрыклад, як форумы рэгіёнаў, на якіх заключаюцца камерцыйныя кантракты. Дарэчы, сёлета плануецца ўпершыню правесці рэгіянальны беларуска-ўзбекскі форум.

Адказваючы на пытанне «МС», Сяргей Рахманаў адзначыў: «Парламенцкая дыпламатыя па азначэнні павінна апераджаць афіцыйную, бо ў яе шырэйшы спектр, парламентарыі ў стане абмяркоўваць нават больш складаныя пытанні, чым гэта ўдаецца на ўзроўні афіцыйнай дыпламатыі. І гэта правільна, бо такім чынам рыхтуецца глеба для прыняцця рашэнняў».

Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Валерый ВАРАНЕЦКІ дадаў:

— Нам вельмі важна ўзгадніць нашы дзеянні, тым больш сёлета мы будзем праводзіць шэраг сумесных мерапрыемстваў. У прыватнасці, у красавіку плануем правядзенне канферэнцыі Парламенцкай асамблеі АБСЕ па падтрымцы праекта Эканамічнага пояса Шаўковага шляху, куды будуць запрошаны прадстаўнікі каля трох дзясяткаў краін. Нашай краіне ёсць што прапанаваць: транзітная, інвестыцыйная і турыстычная прывабнасць, развіццё лічбавай эканомікі. Плануем правесці семінар па праблематыцы Сусветнай гандлёвай арганізацыі.

Дэпутат звярнуў увагу, што ў наш час значная колькасць краін свету з'яўляецца парламенцкімі рэспублікамі або парламенцкімі манархіямі. Гэта значыць, што парламенты там прызначаюць урады і вызначаюць унутраную і знешнюю палітыку. Таму сёння вельмі важна развіваць парламенцкае вымярэнне ўзаемадзеяння на знешнім контуры, больш актыўна прысутнічаць беларускаму парламенту на міжнароднай арэне, імкнуцца ўплываць на сусветную палітыку і пашыраць кантакты для большай магчымасці прасоўвання нацыянальных інтарэсаў Беларусі.

Міністэрствы замежных спраў любой краіны зацікаўлены ў тым, каб абапірацца на парламенцкую дыпламатыю, упэўнены Валерый Варанецкі, у мінулым прафесійны дыпламат.

На сумесным пасяджэнні члены профільных камісій дзвюх палат Нацыянальнага сходу абмеркавалі падыходы і метады сваёй работы на міжнародных пляцоўках. Сёння ў беларускім парламенце сфарміравана 13 пастаянных дэлегацый для такой работы.

Сёлета беларускія парламентарыі працуюць над рэзалюцыяй па пытаннях тэхнічнага прагназавання ў галіне навукі, тэхналогій і інавацый, якую плануюць вынесці на разгляд Парламенцкай асамблеі АБСЕ.

«Для нас вельмі важнае прасоўванне ініцыятывы кіраўніка дзяржавы па запуску новага Хельсінкскага працэсу, — падкрэсліў старшыня Пастаяннай камісіі палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах. — Размова ідзе пра ўмацаванне даверу і супрацоўніцтва ў рэгіёне АБСЕ. Калі мы не забяспечым мір, то ва ўмовах канфрантацыі і супрацьстаяння паміж Захадам і Усходам нам будзе цяжка захоўваць незалежную і нейтральную палітыку па шэрагу пытанняў».

Удзельнікі сумеснага пасяджэння казалі пра тое, што для таго, каб мець большы ўплыў у міжнародных арганізацыях, беларускім парламентарыям не хапае трох рэчаў: больш шырокага ўдзелу, прафесіяналізму і валодання замежнымі мовамі.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Загаловак у газеце: Пераклад на замежную

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Каля 150 спартсменаў-аматараў хочуць выступіць у «даеўрапейскіх гульнях»

Каля 150 спартсменаў-аматараў хочуць выступіць у «даеўрапейскіх гульнях»

Трэніроўкі і здымкі ўдзельнікаў пачнуцца ў красавіку.

Грамадства

Сувораўскае вучылішча вачыма яго навучэнцаў

Сувораўскае вучылішча вачыма яго навучэнцаў

Быць сувораўцам ва ўсе часы было прэстыжна. 

Культура

Харвацкі кінафестываль ZаgrеbDох даследуе рэгіён вялікім экранам

Харвацкі кінафестываль ZаgrеbDох даследуе рэгіён вялікім экранам

Балканскія краіны паўсталі перад гледачом з іх надзённым.