Вы тут

Навіны сталіцы


Акцыя «Здаеш кватэру — плаці падаткі» пройдзе ў Мінску 11—15 сакавіка, паведаміла інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах па Мінску. Аб фактах нелегальнай здачы ўнаймы памяшканняў у сталіцы можна праінфармаваць штодня з 9.00 да 18.00 па тэлефонах 229-26-60 і 229-26-59. Аналагічная акцыя праводзілася ў сакавіку летась, у сталічную інспекцыю тады паступіла інфармацыя аб 68 фактах нелегальнай здачы памяшканняў.


У Мінску з дапамогай дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогій у 2018 годзе нарадзіліся 600 дзяцей (у краіне прыкладна 1,3 тысячы), паведаміла ў інтэрв'ю БелТА галоўны акушэр-гінеколаг камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Ірына Іканастасава. Напрыклад, у хірургічным кабінеце дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогій гарадскога цэнтра планавання сям'і на базе 2-га радзільнага дома выкананы 423 скончаныя цыклы ЭКА, што на 40 цыклаў больш у параўнанні з 2017 годам. У выніку наступіла 148 цяжарнасцяў (эфектыўнасць працэдуры 35 %) і ўжо нарадзіліся 86 малых.


У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту 2 сакавіка адсвяткавалі Масленіцу. Удзельнікі масленічных гулянняў правялі абрад «Пахаванне дзеда», паспрабавалі сябе ў гульнях і забавах. Кульмінацыяй свята стала спальванне пудзіла зімы.

Загаловак у газеце: Сталічны час

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.