Вы тут

Цікавыя словы беларускай мовы


Свой, адметны чытач у газеты «Звязда». Ён жа, хочацца верыць, глядач тэлеканала «Беларусь 3» і ў прыватнасці праграмы «Размаўляем па-беларуску». Гэтая тэлевіктарына ўжо каторы год у эфіры і магла б выходзіць далей — у звычным фармаце. Аднак стваральнікі вырашылі ўдасканаліць яго (над чым і працуюць)...


А пакуль усе, хто цікавіцца мовай, шануюць яе і, магчыма, плануюць удзел у віктарыне, могуць праверыць сваё веданне з дапамогай «Звязды». Такім чынам, ці ведалі вы, што:

  • анізвАння — зусім, аніколькі;
  • вотруб'е — рэшткі расцёртай абалонкі пасля размолу зерня;
  • волкі (вогкі, вохкі) — вільготны;
  • жаўна́ — назва чорнага і зялёнага дзятла;
  • караба́ты — няроўны, скрыўлены, пагнуты;
  • на́варат (у выразе: другім наваратам) — другі раз;
  • паблажэ́ць — стаць менш поўным, схуднець;
  • праку́да — 1) ахвотнік да свавольстваў; гарэза; 2) праява; навала;
  • улу́каткі — зігзагам;
  • хохлікі дзерці — зазнавацца, фанабэрыцца (беларускія сінонімы: лычык (грыб) задзіраць, нос высока несці (трымаць), у халяву ўступіць, мухі (шэршні) у носе завяліся, чмялі мае ў носе, крукам носа не дастаць; рускі адпаведнік: задирать (драть) нос);
  • на цям узяць — зразумець, разабрацца ў чым-небудзь, абдумаць (беларусы яшчэ скажуць: да галавы (да ладу) узяць, у галаву ўзяць, скеміць (сцяміць); рускія: взять в толк).

Загаловак у газеце: Такі ж пракуда, ды яшчэ і хохлікі дзярэ!

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Прыватны бізнес выбірае Смілавічы

Прыватны бізнес выбірае Смілавічы

У гэтым упэўнілася карэспандэнт, наведаўшы пасёлак.

Грамадства

Карэспандэнты «Звязды» наведалі «Воўчыя норы»

Карэспандэнты «Звязды» наведалі «Воўчыя норы»

Там адбываюць пакаранне мужчыны, упершыню асуджаныя за незаконны абарот наркотыкаў.

Спорт

Аляксандра Герасіменя: У кожнага свой рэцэпт поспеху

Аляксандра Герасіменя: У кожнага свой рэцэпт поспеху

Аляксандра Герасіменя — сапраўдны баец, а яшчэ — клапатлівая маці і жонка. І проста працавіты чалавек, які не ведае перашкод.