Вы тут

Дзень адкрытых дзвярэй пройдзе 16 сакавіка ў Ліцэі МНС


16 сакавіка ў дзяржаўнай установе адукацыі “Спецыялізаваны ліцэй пры Універсітэце грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь” пройдзе Дзень адкрытых дзвярэй.


Фота: newsgomel.by

Падчас мерапрыемства будучыя ліцэісты і іх бацькі наведаюць экскурсіі па спальных і вучэбных карпусах, спартыўных збудаванняў, сустрэнуцца з навучэнцамі і педагогамі, паглядзяць паказальныя выступленні, а таксама пазнаёмяцца з унікальным інавацыйна-адукацыйным цэнтрам бяспекі жыццядзейнасці.

У рамках мерапрыемства таксама адбудзецца матэматычны конкурс “Формула поспеху”, пераможцы якога будуць узнагароджаны памятнымі дыпломамі.

Мерапрыемства адбудзецца на тэрыторыі Ліцэя МНС па адрасе: Гомельскі раён, Улукоўскі сельскі Савет, п. Ільіч, вул. Скавародзіна, д.1. Пачатак у 11.00.

Адпраўленне аўтобусаў ад Прывакзальнай плошчы Гомеля ў 10.30.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.