Вы тут

У чацвер стартуе адборачны цыкл да чэмпіянату Еўропы


З мінулай суботы зборная Беларусі па футболе трэніруецца ў Мінску на базе тэхнічнага цэнтра Асацыяцыі беларускай федэрацыі футбола. Увечары 19 сакавіка яна адправілася ў Ротэрдам, дзе ў чацвер правядзе першы матч кваліфікацыйнай групы С супраць футбалістаў Нідэрландаў.


«Пачатак любой справы — хвалюючы момант, — адзначыў галоўны трэнер зборнай Ігар Крывушэнка. — Часу для падрыхтоўкі да афіцыйных матчаў Еўра-2020 мелі не так шмат, але ўсе сапернікі знаходзяцца ў такіх умовах». Настаўнік адзначыў, што старт адборачнага цыкла — гэта чарговы шанц для каманды, і яна паспрабуе ім скарыстацца. Нагадаем, у групе разам з беларусамі сапернікі з Нідэрландаў, Германіі і Паўночнай Ірландыі, першыя дзве зборныя галоўны трэнер беларусаў і назваў фаварытамі кваліфікацыі. «Але мы маем намер змагацца супраць гэтых камандаў за кошт дакладнай арганізацыі гульні. Вывучаем зараз Нідэрланды, з якімі нам гуляць ужо 21 сакавіка, падказваем гульцам на трэніроўках, дзе мы можам згуляць лепш», — адзначыў Крывушэнка.

Што да складу, як адзначыў галоўны трэнер, на цяперашні момант выкліканы людзі, якія гатовыя і маюць гульнявую практыку, гэта кампаненты, на якія абапіраўся настаўнік у выбары гульцоў. «Я лічу, тое, што мы маем, найлепшае: хлопцы прыехалі на збор. Адзінае, яшчэ траўмаваны Шчарбіцкі. У Драгуна мікрапашкоджанне, але яно не абмяжоўвае яго ў рабоце, Станіслаў працуе ў агульнай групе. Глеб не так шмат гуляў, як хацелася б, але не думаю, што такі вопытны футбаліст можа так хутка страціць форму. Тым больш падрыхтоўчы момант ён прайшоў, працаваў добра, без зніжак на ўзрост і імя. Іншы момант — ці будзе выходзіць ён у старце або на замену».

Працягнецца кваліфікацыя да Еўра-2020 у чэрвені, беларусы правядуць два дамашнія матчы: 8 чэрвеня — на «Барысаў-Арэне» з Германіяй, а 11 чэрвеня — з Паўночнай Ірландыяй.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Хвалюючы момант

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.