Вы тут

БДПУ імя М.Танка атрымаў прэмію ўрада за дасягненні ў галіне якасці


Прэміі ўрада Беларусі ўдастоены яшчэ 9 арганізацый, а ўсяго на дадзеную ўзнагароду прэтэндавалі 39 арганізацый.


— Мадэль, па якой праводзіцца конкурс, улічвае тэндэнцыі сучаснага менеджменту. Яна гарманізавана з крытэрыямі прэміі СНД за дасягненні ў галіне якасці прадукцыі і паслуг і мадэлі дасканаласці Еўрапейскага фонду кіравання якасцю. Гэта дазваляе экспертам больш дэталёва ацаніць узровень работ па якасці, а прадпрыемствам-удзельніцам выбудоўваць свой падыход у галіне менеджменту якасці на прынцыпах, што прымяняюцца замежнымі партнёрамі, — паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.

Прэмія ўрада за дасягненні ў галіне якасці была заснаваная ў 1998 годзе. Конкурс праводзіцца з мэтай стымулявання арганізацый, якія дабіліся значных поспехаў у галіне якасці прадукцыі, работ, паслуг і  ўкаранілі высокаэфектыўныя метады кіравання якасцю.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.