Вы тут

Узнагароджаны пераможцы конкурсу перакладаў Максіма Багдановіча


Пераможцаў конкурсу на самы лепшы пераклад з рускай мовы на беларускую раней невядомага верша Максіма Багдановіча «Дистихи» ўшанавалі ў Мінску. Найлепшай з больш чым 440 дасланых работ журы назвала работу Маі Галіцкай з Буда-Кашалёва.


Надзея Лазерка, Віктар Лоўгач, Мая Галіцкая. Фота БЕЛТА

Другое і трэцяе месцы ў літаратурным конкурсе занялі мінчанін Віктар Лоўгач і Аксана Гаўрылік з аграгарадка Ілья Вілейскага раёна, дадатковы заахвочвальны прыз атрымала таксама Надзея Лазерка з Барысава. Усе прызёры атрымалі падарункі ад Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы — камплекты кніг, якія дададуць разнастайнасці дамашняй бібліятэцы любога аматара літаратуры.

«Сярод заявак, якія прыйшлі з усіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама з Расіі, пераважная большасць ад прыгожай паловы чалавецтва, — адзначыла старшыня журы, генеральны дырэктар БелТА Ірына Акуловіч. — Але што спадабалася асабіста мне, гэта вялікая колькасць зусім юных аўтараў, 16—18 гадоў. Моладзі было цікава, як загучыць рускамоўны верш Максіма Багдановіча на беларускай мове, і гэта цудоўна».

Нагадаем, раней невядомы твор Максіма Багдановіча быў знойдзены ў лістападзе мінулага года ў студэнцкім сшытку класіка ў архівах Інстытута сусветнай літаратуры Расійскай акадэміі навук. Верш «Дистихи» запісаны ў сшытку на рускай мове, і, хоць сам Максім Багдановіч пазначыў, што гэта пераклад з беларускай, арыгінал нідзе і ніколі не быў выяўлены. Па ініцыятыве дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Рыгора Рапоты быў зладжаны адмысловы праект— конкурс на самы лепшы пераклад знойдзенага верша, арганізатарамі якога выступілі Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы, Беларускае тэлеграфнае агенцтва, расійскі Інстытут сусветнай літаратуры імя Максіма Горкага, літаратурны музей Максіма Багдановіча і Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Дистихи

Правда, и черные дни сплеталися с ясными днями,

Но далеко уж они в прошлое все отошли.

Всех я теперь их люблю, — ведь издали кажется сердцу,

Словно узорная чернь по серебру пролегла.

Максим Богданович.

Пераклад Маі Галіцкай:

Праўда, маркотныя днi з яснымi бралiся днямi,

Мне iх цяпер не вiдаць — усе ў нябыт адышлi.

Iх прыгарну да сябе, бо сэрцу здалёк падалося,

Нiбы чарнёным узорам па срэбры снуюцца сляды.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Палітыка

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

Сёлетнія выбары кіраўніка дзяржавы — шостыя па ліку.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.