Вы тут

Чарговыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць у 2020 годзе


Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас Паслання беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.


Прэзідэнт адзначыў, што палітычна актыўную частку грамадства хвалюе пытанне маючых адбыцца выбарчых кампаній: "Не ведаю, чаму раптам гэта стала нейкай тэмай для спрэчак. У нас ёсць закон, Канстытуцыя. Вы выдатна разумееце, што я не буду тут круціць-вярцець і шукаць якую-небудзь выгаду для захавання ўлады. Некаторыя так званыя палітыкі прапануюць правесці выбары Прэзідэнта сёлета, спасылаюцца на стабільную эканамічную сітуацыю, больш-менш спрыяльныя ўмовы".

"Зноў паўтару: не будзем падладжвацца пад якія-небудзь выгадныя фактары, арыентавацца на нейкі зручны момант. Прэзідэнцкія выбары павінны адбыцца ў 2020 годзе. У 2020 годзе яны і пройдуць, што б ні здарылася ў нашай краіне. Мы не будзем гуляць з народам, ладзіць палітычныя гульні пад нейкую адну фігуру. Прэзідэнцкія выбары пройдуць у строгай адпаведнасці з законам ва ўстаноўленыя Канстытуцыяй тэрміны", — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.