Вы тут

Снарад часоў вайны знайшлі ў раёне БДПУ


Снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны знайшлі ў раёне Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, паведамілі БЕЛТА ў ГУУС Мінгарвыканкама.


"Снарад знайшлі на вуліцы Савецкай. Боепрыпас без дэтанатара", - праінфармавалі ў міліцыі. Месца знаходкі было ачэплена.

Як распавялі ў прэс-службе ўнутраных войскаў МУС, падазроны прадмет выявілі рабочыя на будаўнічай пляцоўцы ў раёне вуліцы Савецкай, 14. "Будаўнікам падалося, што яны знайшлі снарад, на месца выязджала група ўзрыватэхнічнага цэнтра ўнутраных войскаў. Спецыялісты выявілі 76-мм боепрыпас часоў Вялікай Айчыннай вайны. гэта была пустая балванка - без выбуховага рэчыва. Знаходку вывезлі", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.