Вы тут

Справа аб Вайсковых могілках у сталіцы. Суд прызначыў штрафы спецкамбінату


5 ліпеня 2018 года «Звязда» пісала пра праблемы добраўпарадкавання сталічных Вайсковых могілак, якія з'яўляюцца дзяржаўным помнікам гісторыка-культурнай спадчыны першай (найвышэйшай) катэгорыі. Нашаму карэспандэнту давялося на свае вочы пабачыць, як супрацоўнікі спецкамбіната бытавога абслугоўвання насельніцтва пад выглядам навядзення парадку зрываюць старыя, але па-ранейшаму вельмі трывалыя, і да таго ж каларытныя надмагільныя пліты. Дэмантажу падлягала нават тое, што вонкава было ў вельмі добрым стане. На шчасце, абурэнне і голас грамадскасці быў пачуты. Тым, што адбываецца на Вайсковых могілках, зацікавіліся ў пракуратуры. А днямі адбылося судовае пасяджэнне. Па яго выніках спецкамбінату было прысуджана некалькі штрафаў.


За тым, што ад­бы­ва­ла­ся на Вай­ско­вых мо­гіл­ках ле­там 2018 го­да,  бы­ло ба­лю­ча на­зі­раць і ка­рэс­пан­дэн­ту «Звяз­ды».

У афіцыйным судовым паведамленні гаворыцца, што вынесена рашэнне аб маральнай кампенсацыі па грамадзянскай справе па іску Даната Яканюка, Ірыны Маркевіч і Анжалікі Сяргеевай — гэта тыя людзі, надмагіллі чыіх сваякоў былі парушаныя. Былі знішчаныя крыжы, агароджы і надмагільныя збудаванні на магілах іх продкаў.

Істцы з'яўляліся прамымі нашчадкамі асоб, пахаваных на Вайсковых могілках у сталіцы. На могілках знайшлі апошні спачын родныя Даната Яканюка: яго дзед — протаіерэй Андрэй Тураўскі і маці — Варвара Яканюк (Тураўская); у Ірыны Маркевіч гэта дзед Язэп Матусевіч, у Анжалікі Сяргеевай — бабуля Вера Сіліна і маці Клара Сяргеева.

Нашчадкі надмагіллі продкаў даглядалі — у парадку былі і пліты, і агароджы — пры патрэбе яны своечасова рамантаваліся ці падфарбоўваліся. Прыбіралася смецце, належным чынам даглядаліся клумбы. Нягледзячы на ўсё гэта ў сярэдзіне 2018 года без папярэджання і ўзгаднення магілы продкаў былі дэмантаваныя, а крыжы, агароджы і надмагільныя збудаванні знішчаныя.

«Такім чынам, — гаворыцца ў судовым рашэнні, — дзейнасцю спецкамбіната ім былі нанесеныя глыбокія маральныя пакуты, памяць пра продкаў была знішчаная, магілы разбураны, а пачуцці абражаныя. Здзейснены факт надмагільнага вандалізму апаганіў духоўныя традыцыі іх сем'яў. Усведамленне таго, што родныя цяпер спачываюць па-за праваслаўным вераваннем, а іх пахаванні, па сутнасці, знішчаны, увагналі істцоў у стан непраходзячага маральнага стрэсу, што ўзбудзіла ў іх справядлівае імкненне абараніць памяць спачылых, аднавіць сямейныя помнікі як неад'емную частку традыцый пахавання. Тое, што адбылося, не магло не адбіцца на фізічным і псіхалагічным стане, парушыўся сон, абвастрыліся ўзроставыя захворванні, а адчуванне горычы і несправядлівасці за цынічныя адносіны да духоўнай памяці будуць пераследаваць істцоў усё жыццё».

Такім чынам, істцы прасілі спагнаць з адказчыка кампенсацыю маральнага ўрону ў памеры 10 000 рублёў на карысць кожнага істца і судовыя выдаткі. Суд пастанавіў камбінату бытавога абслугоўвання выплаціць кожнаму істцу маральную кампенсацыю ў памеры 1000 рублёў, таксама аплаціць юрыдычную дапамогу і дзяржаўныя пошліны.

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Прыватны бізнес выбірае Смілавічы

Прыватны бізнес выбірае Смілавічы

У гэтым упэўнілася карэспандэнт, наведаўшы пасёлак.

Грамадства

Карэспандэнты «Звязды» наведалі «Воўчыя норы»

Карэспандэнты «Звязды» наведалі «Воўчыя норы»

Там адбываюць пакаранне мужчыны, упершыню асуджаныя за незаконны абарот наркотыкаў.

Спорт

Аляксандра Герасіменя: У кожнага свой рэцэпт поспеху

Аляксандра Герасіменя: У кожнага свой рэцэпт поспеху

Аляксандра Герасіменя — сапраўдны баец, а яшчэ — клапатлівая маці і жонка. І проста працавіты чалавек, які не ведае перашкод.