Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Давядзецца напружана працаваць, каб дасягнуць жаданага поспеху. Не саромейцеся праяўляць смеласць і настойлівасць. Вы знаходзіцеся ў выдатнай фізічнай і інтэлектуальнай форме, так што максімальна скарыстайцеся гэтай сітуацыяй. У канцы тыдня ўвагі запатрабуюць справы сямейныя. І яны могуць ісці ўразрэз з вашымі планамі і чаканнямі. Самае галоўнае — захоўваць спакой і не рабіць паспешлівых высноў.

ЦЯЛЕЦ. Вы схільныя меркаваць, што свет не ацаніў усе вашы таленты і здольнасці належным чынам. Вельмі можа быць, што так яно і ёсць, але гэта яшчэ не падстава зацыклівацца на сваіх прэтэнзіях. Дамагчыся прызнання і павагі дапаможа не дэманстрацыя крыўды, а карэктнасць, цярпенне і пазітыў. Засяродзьцеся на галоўным, інакш з-за другарадных дробязяў можаце ўпусціць залатую рыбку.

БЛІЗНЯТЫ. Размяшчэнне зорак дасць вам магчымасць праявіць свае самыя лепшыя якасці і ажыццявіць мары. Перамены на працы акажуцца да лепшага. Прадстаўнік супрацьлеглага полу, які відавочна ў вас закаханы, прызнаецца ў сваіх пачуццях. Пастарайцеся загадзя завяршыць пачатыя справы і добра адпачыць у доўгія выхадныя. Паездкі стануцца ўдалымі. Менш хвалюйцеся, больш верце ў свае сілы.

РАК. Паспрабуйце не строіць грандыёзных планаў на гэты тыдзень. Удача будзе спадарожнічаць у малых справах. Нядрэнна было б заняцца самаадукацыяй і самаўдасканаленнем. Начальства будзе вамі задаволена і нават прапануе новую пасаду або даручыць перспектыўны праект. Засяроджанасць і пунктуальнасць дазволяць пазбегнуць выпадковых памылак.

ЛЕЎ. На гэтым тыдні вам будуць асабліва ўдавацца такія супрацьлеглыя па духу рэчы, як цалкам новыя праекты і, наадварот, вяртанне да старых, няскончаных і даўно забытых спраў. Шмат часу пойдзе на абмеркаванне планаў, але гэта спосаб знайсці аднадумцаў. У пятніцу могуць узнікнуць непрадбачаныя абставіны. Падобна на тое, што вас чакаюць радасныя падзеі ў сям'і.

ДЗЕВА. На гэтым тыдні на тое, што адбываецца, варта глядзець па-філасофску. Можаце атрымаць штосьці карыснае для сябе, проста назіраючы за развіццём падзей. Актыўна ўдзельнічаць у працэсе не варта. Усе спробы нешта змяніць будуць марнымі. Так што проста плывіце па плыні. Руцінная праца можа нечакана адзначыцца кар'ерным узлётам. Нядзеля — выдатны дзень для адасобленага адпачынку.

ШАЛІ. Гэты тыдзень неспрыяльны для набыцця кватэры або пераезду. Паспрабуйце больш увагі аддаць хатнім справам. Аўторак можа быць мітуслівым, але прыбытковым. Серада добрая для паездак, адпачынку, сустрэч з сябрамі. У канцы тыдня неабходна засяродзіцца на працоўных справах, якія разлічаны на перспектыву. Будзеце імкліва прасоўвацца да вызначаных мэт.

СКАРПІЁН. Спрыяльны час для рэалізацыі творчых задум. Многія пытанні атрымаецца вырашыць, не сустракаючы на сваім шляху асаблівых перашкод. Вашы заслугі ацэняць належным чынам, можаце разлічваць на прыбытак, новыя заказы і праекты. Удзяліце асаблівую ўвагу любімаму чалавеку. Падзяліцеся з ім сваёй энергіяй і пазітывам.

СТРАЛЕЦ. Прыслухайцеся да інтуіцыі і тады будзеце прымаць такія рашэнні, якія забяспечаць вам поспех. На працы магчымы пазітыўныя перамены. Праявіце камунікабельнасць і пачуццё гумару. Вам неабходна ўвесь час быць у курсе падзей, каб не прапусціць нейкую важную інфармацыю. У выхадныя паспрабуйце адсунуць усе свае клопаты і павесяліцца ад душы ў коле сваіх сяброў.

КАЗЯРОГ. Ваш баявы характар дазволіць пераадолець шматлікія перашкоды. У сераду паспрабуйце не даваць абяцанняў, вы проста забудзецеся пра іх і не выканаеце. Чацвер лепш прысвяціць дому або дачы. У канцы тыдня не выключана канфліктная сітуацыя з блізкімі людзьмі. Хутчэй шукайце кампраміс, які задаволіць усе бакі. У пятніцу магчымы падман з боку новых партнёраў, сачыце ўважліва за сваім акружэннем.

ВАДАЛІЎ. Калі вы не будзеце марнаваць каштоўны час на дробязі, то ў вас будзе магчымасць многае паспець. Адносіны з начальствам на працягу тыдня могуць змяніцца ад поўнага разумення, спагады да патрабавання беспярэчнага падпарадкавання. Але ў вас ёсць дар ператвараць уласныя недахопы ў перавагі. Можа падвярнуцца ўдалы шанц змяніць працу. Гэты крок дапаможа пазбавіцца ад фінансавых цяжкасцяў і прынясе маральнае задавальненне.

РЫБЫ. На гэтым тыдні нарэшце скрануцца з мёртвага пункта шматлікія вашы справы, знойдуць працяг падзеі, пра якія вы ўжо практычна забыліся. Зараз неабходна засяродзіцца на актыўнай дзейнасці, забыўшыся пра сумневы і пустую балбатню. Магчыма важная паездка або глабальны пераезд. Вы зможаце пачаць пашыраць свой бізнес і кола знаёмстваў, прыцягнуць партнёраў з іншых краін і гарадоў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.