Вы тут

У раддом — з «планам родаў»


Сацыяльны праект «Радзіны» запускае новую ініцыятыву для цяжарных — «План родаў» павышае ўпэўненасць у атрыманні станоўчага вопыту ў родах!» На рэсурсе planrodov.radzіny.by можна знайсці ўсю неабходную інфармацыю: свае правы ў родах, шаблоны афіцыйных дакументаў у радзільны дом, паэтапныя крокі ўзаемадзеяння з медперсаналам, адказы экспертаў на распаўсюджаныя пытанні, рэальныя гісторыі беларусак.


Паводле рэкамендацый Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, каб атрымаць станоўчы вопыт у родах, падчас паступлення ў радзільны дом цяжарным пажадана мець «план родаў» у абменнай картцы, які загадзя складзены і абмеркаваны з пацыенткай.

«План родаў» — гэта спрошчаная назва афіцыйнай «Заявы аб уліку правоў і інтарэсаў у правядзенні родаў у радзільным доме». Гэты дакумент жанчына складае для найлепшай арганізацыі родаў ва ўстанове аховы здароўя. Ён дазваляе ўзгадніць правы, патрэбы і інтарэсы жанчыны ў заканадаўча абгрунтаванай форме, павысіць узровень адказнасці жанчын, наладзіць камунікацыю з медыцынскімі работнікамі. Такім чынам, «план родаў» — цалкам легітымны дакумент, яго можа напісаць і ўзгадніць любая жанчына, якой прагназуюцца няўскладненыя роды.

Трэба адзначыць, што «план родаў» ужо выкарыстоўваюць беларускія жанчыны і ў нашай краіне, і падчас родаў за мяжой. Карыстальнікі рэсурсу змогуць убачыць рэальныя гісторыі маці, маці-акушэрак, гінеколагаў, адвакатаў, доўлаў і іншых.

Задача гэтай ініцыятывы — расказаць, што існуе эфектыўны спосаб арганізаваць для сябе, малыша і медработнікаў роды ў радзільным доме найбольш прыдатным для кожнай жанчыны спосабам.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як у Беларусі трансплантуюць органы

Як у Беларусі трансплантуюць органы

І чаму да нас на аперацыі едуць замежнікі.

Грамадства

Карэспандэнты «Звязды» наведалі «Воўчыя норы»

Карэспандэнты «Звязды» наведалі «Воўчыя норы»

Там адбываюць пакаранне мужчыны, упершыню асуджаныя за незаконны абарот наркотыкаў.

Спорт

Аляксандра Герасіменя: У кожнага свой рэцэпт поспеху

Аляксандра Герасіменя: У кожнага свой рэцэпт поспеху

Аляксандра Герасіменя — сапраўдны баец, а яшчэ — клапатлівая маці і жонка. І проста працавіты чалавек, які не ведае перашкод.