Вы тут

У Мінску шукаюць мужчыну, якому ў банку выдалі лішнюю тысячу долараў


У Мінску шукаюць мужчыну, якому па памылцы ў банку выдалі лішнюю тысячу долараў, піша агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на ГУУС Мінгарвыканкама.


Мужчына мяняў валюту ў адным з банкаў Мінска 5 чэрвеня ў перыяд часу з 18:39 да 18:49 і атрымаў на тысячу долараў больш, чым належыла. Міліцыя ўстанаўлівае асобу кліента банка.

Прыкметы мужчыны: на выгляд 25-30 гадоў, рост 170-175 см, хударлявага целаскладу, твар авальны, вусны тонкія, валасы кароткія. У момант наведвання банка быў апрануты ў чырвоную майку, сінія джынсы і цялеснага колеру абутак. Пры сабе меў чорны партфель.

Міліцыя просіць грамадзян паведаміць любую інфармацыю аб мужчыне, які адшукваецца, па тэлефонах: 8 (029) 563-93-67, 8 (017) 278-48-56 або 102. Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.