Вы тут

«Полымя міру» ўжо ў сталіцы


Перад тым як апынуцца ў Мінску, эстафета агню ІІ Еўрапейскіх гульняў пабывала на знакавых для беларускага народа месцах — «Лініі Сталіна» і Кургане Славы. Факеланосцамі там сталі генеральны дырэктар Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» Уладзімір Карачэўскі, беларускі асілак Кірыл Шымко, алімпійскія чэмпіёны Леанід Тараненка і Аляксей Грышын, заслужаныя артысткі Беларусі Алёна Ланская, Ірына Дарафеева і іншыя вядомыя асобы краіны.


Учора агонь Гульняў сустрэлі ў Мінску, эстафета пачалася з плошчы Свабоды і пралягала па вуліцы Леніна, праспекце Пераможцаў, праз стэлу «Мінск — горад герой» да плошчы Дзяржаўнага сцяга, дзе і адбылася ўрачыстая цырымонія сустрэчы «Полымя міру» ў сталіцы. Сёння эстафета працягнецца, яна завітае ў Батанічны сад і Нацыянальны Акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Нагадаем, маршрут эстафеты завершыцца 21 чэрвеня на Нацыянальным алімпійскім стадыёне «Дынама» падчас цырымоніі адкрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў.

У тэму

Фонд «Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года» і аргкамітэт Еўра-2020 (расійскай часткі чэмпіянату Еўропы па футболе) падпісалі ў Санкт-Пецярбургу пагадненне аб праграме валанцёрскага абмену. У рамках супрацоўніцтва найлепшыя валанцёры па выніках правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў у Мінску адправяцца ў Санкт-Пецярбург для работы на Еўра-2020. Валанцёрская праграма юбілейнага чэмпіянату прадугледжвае работу ў 22 функцыянальных кірунках: ад акрэдытацыі і допінг-кантролю да функцый устойлівага развіцця і сэрвісаў для гледачоў на стадыёне.

Гісторыя ўзаемаадносін і сяброўства з расійскімі валанцёрамі доўжыцца з чэмпіянату свету па футболе FІFА, — расказала начальнік упраўлення па рабоце з валанцёрамі фонду «Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года» Надзея Анісавец. — Падпісанне дамовы — працяг гэтых адносін. У адпаведнасці з пагадненнем мы прымаем 25 расіян. Гэта найлепшыя валанцёры, і яны прыедуць дапамагаць нам на ІІ Еўрапейскіх гульнях. У наступным годзе на чэмпіянаце Еўропы-2020 па футболе расіяне прымуць нашых найлепшых валанцёраў. Такія абмены будуць праходзіць і ў далейшым, пра што гаворыцца ў мемарандуме аб узаемаразуменні. Найлепшыя валанцёры будуць вызначаны ў розных намінацыях: самы пунктуальны, найлепшы валанцёр пэўнага функцыянальнага кірунку і г. д. Вынікі адбору будуць абвешчаны 3 ліпеня.

Дар'я Лабажэвіч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Кіраўнік Мінскай вобласці — аб тым, чаго рэгіён дасягнуў за дваццаць пяць гадоў

Кіраўнік Мінскай вобласці — аб тым, чаго рэгіён дасягнуў за дваццаць пяць гадоў

 Міншчына — самы цэнтр краіны, яна нават сваімі абрысамі нагадвае сэрца. 

Грамадства

Як пад Мінскам сартуюць смецце

Як пад Мінскам сартуюць смецце

Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў і рух за перапрацоўку адходаў «Мэта 99» далі людзям магчымасць на свае вочы пабачыць, як выглядаюць «смеццевыя могілкі».