Вы тут

За мінулыя пятніцу і выхадныя на вадзе загінула 16 чалавек


За мінулыя пятніцу і выхадныя, калі ў краіне ўстанавілася асабліва гарачае надвор'е, на вадзе загінула 16 чалавек.


Па інфармацыі Таварыства ратавання на водах, у Магілёўскай вобласці адбылося мінімум шэсць такіх выпадкаў. 40-гадовы мужчына патануў у возеры каля вёскі Цімохаўка Горацкага раёна, 45-гадовая жанчына — на возеры аграгарадка Трылесіна Дрыбінскага раёна, 62-гадовы пенсіянер — у Дняпры ў Магілёўскім раёне. Усе яны купаліся, некаторыя нападпітку. 67-гадовы пенсіянер загінуў на возеры ў Бабруйску, калі п'яны зваліўся ў ваду.

На Брэстчыне з 14 да 16 чэрвеня ў вадаёмах загінула восем чалавек. Паводле папярэдняй інфармацыі, усе яны былі нападпітку.

У Пінскім раёне было два выпадкі ўтаплення. 14 чэрвеня жанчына з вёскі Кубнова знайшла цела свайго суседа ў Прыпяці. 59-гадовы мужчына, які жыў на беразе ракі, патануў. Яшчэ адзін інцыдэнт адбыўся 16 чэрвеня на рацэ Стыр у гэтым жа раёне. 35-гадовы жыхар Пінска паехаў адпачываць да вадаёма са сваёй дзяўчынай. Выпіўшы спіртнога, мужчына адправіўся купацца. Гэты заплыў стаў для яго смяротным — цела знайшлі ў вадзе.

Яшчэ адзін пікнік скончыўся смерцю ў Драгічыне. Кампанія маладых людзей адправілася на вадасховішча. Там яны весяліліся, купаліся і пілі алкаголь. Праз некаторы час усе разышліся, але адзін з кампаніі застаўся каля вадаёма. 16 чэрвеня цела 31-гадовага мужчыны знайшлі ў вадзе.

Такі ж выпадак адбыўся ў Пружанскім раёне. Кампанія вырашыла адпачыць у забароненым для купання месцы. 36-гадовы мужчына зайшоў у ваду і не вярнуўся. Праз некаторы час яго цела знайшлі ў возеры.

У Ляхавіцкім раёне ў возеры патануў 49-гадовы мужчына, у Камянцы — 52-гадовы, у Брэсце — 32-гадовая жанчына. Пры падобных абставінах загінуў малады хлопец у Бярозаўскім раёне.

У Гомельскай вобласці 14 чэрвеня 29-гадовы мужчына патануў, калі скокнуў у ваду з самаробнага трампліна. Здарэнне адбылося на Сожы ў Чачэрскім раёне.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Спёка, алкаголь, вада...

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Класiкаў трэба ведаць…, Быў бы араты, будзе й прыганяты, Па малiну…

Эканоміка

«Мы выказалi прапановы, i нас пачулi». Як дзяржаўныя прэферэнцыi дапамагаюць падтрымаць суб'ектаў гаспадарання

«Мы выказалi прапановы, i нас пачулi». Як дзяржаўныя прэферэнцыi дапамагаюць падтрымаць суб'ектаў гаспадарання

У бiзнес-колах Гродзеншчыны лiчаць, што меры па падтрымцы эканомiкi з'явiлiся своечасова.