Уладзімір Самсонаў будзе капітанам беларускай каманды на II Еўрапейскіх гульнях у Мінску. Такое рашэнне прынята на агульным сходзе зборнай Беларусі ў Вёсцы атлетаў, паведамляе прэс-служба Нацыянальнага алімпійскага камітэта.
Уладзімір Самсонаў таксама абраны сцяганосцам беларускай дэлегацыі падчас цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў, якая пройдзе 21 чэрвеня на мінскім стадыёне "Дынама".
Ён з'яўляецца шматгадовым лідэрам зборнай Беларусі па настольным тэнісе, заваяваў нямала ўзнагарод на чэмпіянатах свету і Еўропы, удзельнік шасці Алімпійскіх гульняў.
Клятву ад імя ўсіх спартсменаў на адкрыцці гульняў у Мінску будзе зачытваць чэмпіёнка I Еўрапейскіх гульняў па жаночай барацьбе беларуская спартсменка Васіліса Марзалюк.
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.