Вы тут

Разам з Купалам, альбо Дарога да шорскага мастацкага свету


У пятым нумары часопіса «Маладосць» — публікацыя падборкі вершаў шорскай паэтэсы Любові АРБАЧАКАВАЙ. Пэўна, гэта адно з першых пераўвасабленняў шорскай нацыянальнай паэзіі на беларускую мову. Перакладчык — Мікола Мятліцкі. Змешчана ў беларускім маладзёжным літаратурна-мастацкім часопісе болей як трыццаць невялікіх па памеры вершаў. Да падборкі пададзены рэпрадукцыі карцін Л. Арбачакавай. Паэтэса яшчэ займаецца і жывапісам.


Нагадаем, што шорцаў у свеце не так і шмат. Недзе крыху болей чым 12 тысяч. Жывуць яны ў асноўным ў Кемераўскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Адзін з заснавальнікаў шорскай нацыянальнай літаратуры — Фёдар Чыспіякаў. Першая яго кніга — «Шалбан» — пабачыла свет у 1934 годзе. Чыспіякаў пераклаў на шорскую мову аповесць Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна «Капітанская дачка». Любоў Арбачакава пераклала на сваю родную мову ўрывак з прадмовы Францыска Скарыны да кнігі «Юдзіф». Публікацыя гэтага перакладу змешчана ў трох мінскіх выданнях кнігі «Францыск Скарына на мовах народаў свету»: у 2014, 2015 і 2018 гадах. Нядаўна шорская паэтэса завяршыла пераклад «Санетаў» Янкі Купалы.

Будзем спадзявацца, што сёлетняя сустрэча з шорскай паэзіяй па-беларуску — толькі пачатак сістэмнай увагі да нацыянальнай літаратуры з далёкага кемераўскага краю.

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.