Вы тут

ФК "Тарпеда Мінск" можа спыніць існаванне


Расійскі інвестар сталічнага "Тарпеда" Міхаіл Міраненкаў спыніў фінансавую падтрымку клуба. Ён пакінуў тарпедаўцаў два месяцы таму, інфармуе pressball.by са спасылкай на крыніцы.


Паведамляецца, што на цяперашні момант футбалістам ужо два месяцы не выплочваюць заробкі, а само "Тарпеда" усё глыбей захрасае ў даўгах.

Крыніцы сцвярджаюць, што ў клуба цяпер няма грошай на існаванне, а трансферы на выязныя гульні аплачваюцца з кішэні Беларускай федэрацыі футбола. Ёсць верагоднасць, што федэрацыя выдзеліць грошы на тое, каб клуб здолеў скончыць сезон і не сышоў пасля першага круга. Аднак у спартыўным ведамстве гэтую інфармацыю пакуль не камэнтуюць.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.