Вы тут

Пра што расказвае Плябань


Назва гэтай вёскі Маладзечанскага раёна нагадвае, што некалі прыметай паселішча з'яўлялася плябань — дом святара побач з храмам. У якія часы такая назва замацавалася — размова асобная. Але вядома, што першы драўляны будынак мясцовага касцёла на загад вялікага князя Аляксандра Ягелончыка пачалі тут будаваць прыкладна ў 1500 годзе.


Стагоддзі не пашкадавалі ўзведзенага. Сёння толькі адна пабудова 1880 года маўкліва паглядае з пагорка на маляўнічае наваколле.

Калі ж пажадаеце зрабіць экскурсію ў мінулае — наведайце размешчаны побач цэнтр традыцыйнай культуры і побыту. Вы ўбачыце ўзоры мясцовых вышыванак, глінянага посуду, упрыгожанняў з саломкі, адзенне святароў і тагачасныя гаспадарчыя прылады.


На ўтравелых мурах цішыня,

Але верыць спакою не варта —

Тут наяве, нібыта ў снах,

З-пад камення глядзіць даўніна,

Разам з ёй углядаюся ў заўтра.

Скрозь стагоддзі ўспамінаў прамень

Асвятляе былыя часіны.

Не закрые няпамяцтва цень

Дзень мінулы і заўтрашні дзень,

Змацаваныя лёсам адзіным.

Яўген ПЯСЕЦКІ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Як галасавалі рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Як галасавалі рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Расказваюць нашы карэспандэнты.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Палітыка

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

Сёлетнія выбары кіраўніка дзяржавы — шостыя па ліку.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.