Вы тут

Трое жыхароў Бераставіцкага раёна налавілі ракаў на 10 тысяч рублёў


Незаконная лоўля ракаў скончылася для траіх жыхароў Бераставіцкага раёна завядзеннем крымінальнай справы, паведамляе служба інфармацыі пракуратуры Гродзенскай вобласці.


Маладыя людзі ў канцы мая адпачывалі ля возера паблізу аграгарадка Алекшыцы. У нейкі момант нецвярозая кампанія стала лавіць ракаў і выкідаць на бераг, хоць у Гродзенскай вобласці ў гэты час дзейнічала забарона на іх здабычу. Кампанія злавіла 84 асобіны вузкапалага рака. У дачыненні да маладых людзей была заведзена крымінальная справа па ч.4 ст.281 КК (незаконная здабыча рыбы або іншых водных жывёл). Шкода перавысіла Br10 тыс.

Прычыненая шкода добраахвотна кампенсавана падчас папярэдняга расследавання. Згодна з палажэннямі ст.86 КК і арт.30 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Беларусі вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачаных была спынена.

Адначасова пракурор Бераставіцкага раёна Ала Кузьма прыцягнула маладых людзей да адміністрацыйнай адказнасці за незаконную здабычу водных жывёл, прызначыўшы кожнаму ў якасці спагнання штраф у 30 базавых велічынь (Br765)

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.