Вы тут

Хатняя энцыклапедыя


Салон прыгажосці

Мала хто ведае, што менавіта жэлацін, дзякуючы свайму эфекту сцягваць, салоны прыгажосці выкарыстоўваюць у «механічных» масках для падцягвання шчок і другога падбародка. Жэлацін станоўча ўплывае на бялковы і амінакіслотны абмен скуры, паляпшаючы яе стан. Ён разгладжвае дробныя маршчынкі, змякчае і адбельвае скуру, паляпшае кровазварот.

Змяшайце: 1 ч. лыжку жэлаціну, 100 мл вады, 3 ст. лыжкі мёду, 0,5 шклянкі гліцэрыну і 1 г (на кончыку нажа) саліцылавай кіслаты.

Посуд з сумессю пастаўце ў гарачую ваду і мяшайце да таго часу, пакуль маса не стане аднастайнай.

Дастаньце ёмістасць з сумессю з вады і астудзіце, пастаянна ўзбіваючы, каб атрымаўся жэлепадобны крэм. Гатовы крэм наносьце на скуру штодня за 2 гадзіны да сну на 20 хвілін. Рэшткі крэму, якія не ўвабраліся ў скуру, здымайце сурвэткай.

Атрыманага крэму хапае на 1 месяц прымянення. Захоўваць яго трэба на верхняй паліцы халадзільніка. Адбірайце з агульнай масы столькі крэму, колькі трэба для аднаго прымянення, дайце яму трохі сагрэцца і наносьце на скуру.


Марынаваныя агуркі без стэрылізацыі

Спатрэбіцца: агуркі; літровыя слоікі; часнок — 2-3 зубкі на слоік; кроп і пятрушка; перац балгарскі; горкі перац на смак. Для марынаду на 1 літр вады: 1 ст. л. солі (без горкі), 2 ст. л. цукру (без горкі); 40 мл воцату 9 %-нага, 3-4 шт. перцу чорнага гарошкам, 3 шт. перцу духмянага гарошкам.

Перад прыгатаваннем абавязкова замачыць агуркі ў вадзе прыкладна на 5-6 гадзін.

Балгарскі перац вымыць, вызваліць ад насення, нарэзаць тонкімі палоскамі. Ачысціць часнок і нарэзаць кавалачкамі.

Вымачаныя агуркі наразаем тонка палоскамі пры дапамозе спецыяльнай агароднінарэзкі. (З рэшткаў ад агуркоў, якія не праразаюцца, можна прыгатаваць салату.)

На дно прастэрылізаванага літровага слоіка банкі кладзём кроп, пятрушку, парэзаны часнок, востры перац, чорны і духмяны перац гарошкам. Затым у палоску тонка нарэзанага агурка закручваем палоску балгарскага перцу. Атрымліваецца рулет, такімі рулетамі запаўняем слоік.

Гатуем ваду і заліваем кіпенем агуркі прыкладна на 10 хвілін, слоікі накрываем накрыўкамі. Праз 10 хвілін ваду са слоікаў зліваем. Прыступаем да прыгатавання марынаду.

На 1 літр вады кладзём 2 ст. лыжкі цукру, 1 ст. лыжку солі, змешваем, даводзім да кіпення, кіпяцім 3 хвіліны. Далей гарачым марынадам заліваем слоікі даверху. Затым у кожны слоік заліваем 40 мм 9 %-нага воцату, закатваем. Ахінаем слоікі коўдрай і пакідаем да поўнага астывання.


Браўні з тварагом і вішняй

Спатрэбіцца: шакалад горкі — 100 г, масла — 120 г, цукар — 150 г, яйка — 4 шт., мука пшанічная — 150 г, разрыхляльнік (без горкі) — 1 ч. л., тварог (мяккі) — 300 г, ванільны цукар — 1 пакуначак, вішні (без костачак) — 400 г, соль — дробка.

Шакалад паламаць на кавалачкі. Растапіць разам з маслам на вадзяной лазні або ў мікрахвалёўцы.

2 яйкі і 50 грамаў цукру ўзбіць міксерам, дадаць дробку солі і ванільны цукар.

Для тварожнага крэму: тварог змяшаць з цукрам і двума яйкамі, якія засталіся. Расцерці да крэмападобнага стану. Калі тварог зярністы, працерці яго папярэдне праз сіта.

Ва ўзбітыя з цукрам яйкі дадаць растоплены шакалад, затым разрыхляльнік і муку. Змяшаць міксерам на самай нізкай хуткасці.

У форму з высокімі борцікамі, змазаную маслам, выліваць 1/3 цеста. Размеркаваць па форме. Выкласці палову тварожнай масы і разраўняць лапаткай. Зверху выкласці палову вішняў. Затым зноў цеста, тварожную масу, вішні і зноў цеста. Цеста старацца размеркаваць раўнамерна, але калі дзесьці не атрымліваецца, гэта не страшна. Па верхнім пласце можна зрабіць разводы нажом або драўлянай палачкай.

Выпякаць 40—50 хвілін у разагрэтай да 180 градусаў духоўцы. Гатоўнасць праверыць зубачысткай — яна павінна быць сухой. Астудзіць у форме.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як пенсіянерка з Гомеля купіла набор каструль па цане патрыманай іншамаркі

Як пенсіянерка з Гомеля купіла набор каструль па цане патрыманай іншамаркі

Усё, як у казцы: прыгожая зала, музыка, пачастункі. Абаяльныя людзі распавядаюць аб правільным харчаванні і рэкламуюць свой тавар...

Грамадства

714 тысяч тон адходаў для перапрацоўкі сабралі летась беларусы

714 тысяч тон адходаў для перапрацоўкі сабралі летась беларусы

Гэта адходы шкла, паперы, пластыку, шын, батарэек, машыннага масла...

Грамадства

​Дзе прызначалі спатканні ў даваенным Мінску?

​Дзе прызначалі спатканні ў даваенным Мінску?

Атрымаць падказкі вам дапаможа экскурсія «Рамантыка мінскіх дворыкаў».