Вы тут

Як знайсці нагоду для радасці


Часам хочацца крышку пасумаваць. І не заўсёды гэта дрэнна. Плыні суму непазбежна набягаюць пасля вельмі добрага часу — як бурапенная хваля, якая сыходзіць з узбярэжжа, пакідае аскепкі ракавін. Сумаваць — значыць падводзіць вынікі. Думаць пра важнае і не вельмі, пра тое, што насамрэч прыносіць асалоду, а што варта пакінуць, — і такім чынам выстаўляць для сябе некаторыя арыенціры.


Сцэна з маладосці галоўных герояў спектакля «Юбілей ювеліра».

Прыблізна такі стан быў у мяне ў мінулы панядзелак. З аднаго боку, хацелася крышку мінору. Бо я толькі што прыехала з выезду на прыроду, у лес, дзе была ў цудоўнай кампаніі, — вярнулася ў звыклую рэальнасць. А, з іншага боку, душа прагнула працягу свята.

Вось і трапілася мне ў метро рэклама спектакля «Юбілей ювеліра» ў Нацыянальным купалаўскім тэатры. У сеціве знайшла апісанне — пастаноўка створана спецыяльна для найстарэйшай трупы тэатра — тых артыстаў, якія ўжо на заслужаным адпачынку. Талент з узростам нікуды не знікае, таму гэтых акцёраў вырашылі задзейнічаць.

Дзівосным чынам «Юбілей ювеліра» спраўдзіў мае ўнутраныя чаканні і трапіў, што называецца, у самы яблычак. Лёгкі салодкі роздум разліваўся ў зале. Ён плаўна перацякаў у пэўную багемную ўзнёсласць, захапленне. Напаўняў той асалодай, якую атрымліваеш хіба што ў сталічным Купалаўскім тэатры.

У спектаклі ад самага пачатку закранаюцца многія магістральныя для кожнага чалавека тэмы. Гаворыцца пра тое, што жыццё аднойчы скончыцца і, можа быць, скон ужо стаіць за дзвярыма. І ці хопіць часу зрабіць штосьці самае важнае? Пра тое, што мара неабходна кожнаму чалавеку: без яе жыццё будзе паўколерным. Гэты спектакль і пра сварлівую жонку — прытым яна каханая і кахае! Ён пра складаныя адносіны бацькоў і дзяцей — і пра тое, што гэтыя адносіны павінны быць для кожнага вялікай каштоўнасцю.

У «Юбілеі ювеліра» амаль 90-гадовы хворы нязломна верыць у сваю светлую зорку. Жанчына, якую ніхто ў жыцці не любіў і не казаў ёй добрых слоў, адважваецца стаць каралевай!.. А жонка таго самага хворага горача прызнаецца, што і кахае, і раўнуе яго вельмі моцна, нягледзячы на ўсе кропельніцы і таблеткі...

Сцэны з маладосці герояў зроблены надзвычай яскрава — яны нібы знаходзяцца ў галаграме, размаўляюць і танцуюць адно з адным у іншым, паралельным свеце — ад гэтай прыгажосці немагчыма адвесці позірк.

...У сваім рабочым раскладзе каралева пазначыла сустрэчу з галоўным героем на 60 гадоў наперад! А каралі, як вядома, не спазняюцца. Тут яшчэ раз успамінаеш пра пунктуальнасць — тую самую, якая з'яўляецца ветлівасцю манаршых асоб. Аднак ці пацвердзіцца яна гэтым разам?..

Разам з акцёрамі Купалаўскага тэатра перажываеш той сум, каторы неаддзельны ад радасці. Прасейваеш сваю паўсядзённасць праз сіта значнасці. І разумееш, што на некаторых важных рэчах трэба мацней сканцэнтравацца. І што некаторыя, на першы погляд неістотныя, з'яўляюцца сапраўднай каштоўнасцю.

* * *

Дапоўніць успрыманне спектакля (ці чагосьці падобнага да яго) можна, як бы банальна для кагосьці гэта ні гучала, бутэрбродам з ласосем і кавалачкам лімона і грэйпфрутавым сокам, набытымі ў антракце ў тэатральным буфеце. Кіслы смак, памножаны на лёгкі сум, як той мінус на мінус, дае яскравы, выразны плюс. Бо пакуль чалавек жывы, ён заўсёды знойдзе нагоду для радасці. І зусім маленькую або нават агромністую мару.

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

Загаловак у газеце: Лёгкі сум і кіславаты смак?..

Выбар рэдакцыі

Культура

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Беларускаму складніку Тахелеса прысвечаны арт-фестываль «Міфалагема тысячагоддзя», што адкрыўся ў прасторы Ок16 15 жніўня.

У свеце

Як развіваецца глабальнае супрацьстаянне ЗША і Кітая?

Як развіваецца глабальнае супрацьстаянне ЗША і Кітая?

Супярэчнасці ў адносінах паміж Вашынгтонам і Пекінам абвастраюцца, і іх можна смела называць гандлёвай вайной.

Грамадства

Якім павінен быць вучэбны дапаможнік у ХХІ стагоддзі?

Якім павінен быць вучэбны дапаможнік у ХХІ стагоддзі?

З 50 выданняў, якія павінны з'явіцца на школьных партах да 1 верасня, 48 ужо надрукаваныя.

Здароўе

Якія аперацыі беларускія афтальмолагі робяць пры катаракце, глаўкоме і іншых хваробах вачэй

Якія аперацыі беларускія афтальмолагі робяць пры катаракце, глаўкоме і іншых хваробах вачэй

Экзапратэзаванне арбіты не робіцца больш ні ў адной з краін СНД.