Вы тут

Ад серады пойдуць дажджы


На гэтым тыдні ў Беларусь вернецца цяпло. Аднак не без «але». Ужо сёння да нас з Заходняй Еўропы пойдуць вільготныя паветраныя масы. Падрабязней пра гэта расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Сёння ў нашай краіне захаваецца панаванне вобласці павышанага атмасфернага ціску. Але ўдзень з Польшчы да нас прыйдзе атмасферны фронт. Таму кароткачасовыя дажджы чакаюцца толькі па захадзе. Месцамі прагрымяць навальніцы. Што да тэмпературы паветра, то будуць цалкам камфортныя 19—26 градусаў вышэй за нуль.

А вось з серады надвор'е пачне змяняцца. Кароткачасовыя навальнічныя дажджы распаўсюдзяцца ўжо на большую частку тэрыторыі краіны. Уначы чакаецца 11—17 цяпла. Удзень жа, як і ў аўторак, паветра прагрэецца максімум да 26 градусаў. Паўднёвы вецер зменіцца на ўмераны заходні, які пры навальніцах будзе парывісты.

У чацвер жа «за бортам» чакаецца зусім некамфортная абстаноўка. Да нас будуць змяшчацца актыўныя атмасферныя франты з паўднёвага захаду Еўропы. Кароткачасовыя дажджы пройдуць зноў жа на большай частцы тэрыторыі. Раніцай і ўдзень яны месцамі стануць моцныя. Вецер чакаецца паўднёва-заходні з пераходам на заходні і паўночна-заходні, парывісты, месцамі моцны. Але холадна не будзе. Уначы чакаецца ад 12 да 19 градусаў цяпла, удзень — ад 18 да 25.

Па папярэдніх прагнозах, да канца тыдня сінаптычная абстаноўка палепшыцца.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Распрацоўшчыкі — пра новы Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь

Распрацоўшчыкі — пра новы Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь

Летась Падатковы кодэкс Беларусі зазнаў істотныя змяненні.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Любачка і На варце маёмасці.

Грамадства

Як будзе праходзіць перапіс насельніцтва

Як будзе праходзіць перапіс насельніцтва

Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна МЯДЗВЕДЗЕВА адзначае, што іх ведамства разлічвае перапісаць максімальную колькасць грамадзян з дапамогай укаранёных інавацый.