Вы тут

Беларускія снайперы сталі лепшымі на Армейскіх гульнях


Добрая навіна прыйшла напярэдадні з Брэста. На палігоне блізу горада, дзе выступаюць падчас Армейскіх міжнародных гульняў снайперы, нашы вайскоўцы заваявалі золата ў біятлоне. Пра гэта паведаміў галоўны суддзя конкурсу, намеснік камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Беларусі Уладзімір Белы.


Самай відовішчнай аказалася снайперская эстафета. У гэты фінальны этап «Снайперскага рубяжа» выйшлі восем камандаў. Іх падзялілі на дзве падгрупы. У першай аказаліся каманды з Азербайджана, Ірана, Узбекістана і В'етнама. Другую склалі прадстаўнікі Беларусі, Расіі, Казахстана і Кітая.

Удзельнікі мусілі пераадолець дыстанцыю працягласцю каля кіламетра. Маршрут быў вельмі складаны — сцяна з праломам, роў, плот, завала і нават загарода з дроту. Усё гэта чаргавалася з агнявымі рубяжамі. За кожны недакладны стрэл удзельнік мусіў прабегчы штрафны круг — усё як і ў спрынтарскай біятлоннай гонцы.

Хутчэй за ўсіх дыстанцыю прайшлі каманды Узбекістана і Беларусі. За спаборніцтвамі назіралі міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў і старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс.

Агулам жа ў «Снайперскім рубяжы» прынялі ўдзел каманды з 21 краіны. Іх прадстаўнікі, акрамя эстафеты, вызначалі найлепшых у індывідуальным і парным заліках. Наша каманда выйграла па выніках конкурсу «золата». Другое і трэцяе месцы — у дружын з Расіі і Казахстана.

Тым часам на палігоне пад Брэстам за званне найлепшых ваеннаслужачых падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння 

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.