Вы тут

Вучэнне «Шчыт Саюза — 2019» пройдзе з 13 па 19 верасня


Сумеснае аператыўнае вучэнне «Шчыт Саюза — 2019» пройдзе з 13 па 19 верасня на палігоне паблізу населенага пункта Муліна Ніжагародскай вобласці Расіі. Пра гэта на брыфінгу паведаміў начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі — першы намеснік міністра абароны генерал-маёр Алег Белаконеў. Ён будзе кіраваць ходам вучэння ад беларускага боку. Ад Расіі аналагічныя абавязкі ўскладзены на камандуючага войскамі Заходняй ваеннай акругі Узброеных Сіл Аляксандра Жураўлёва.


— Вучэнне «Шчыт Саюза — 2019» — гэта заключны этап двухгадовага цыклу сумеснай падрыхтоўкі ўзброеных сіл Беларусі і Расіі, — зазначыў Алег Белаконеў. — Яно носіць планавы характар і праводзіцца раз на два гады па чарзе на тэрыторыі кожнай з краін. Задума вучэння распрацавана з улікам аналізу магчымых варыянтаў узнікнення ваеннай пагрозы Саюзнай дзяржаве і разгортвання ваеннага канфлікту. Практыка паказвае, што закалот пачынаецца з дзеянняў тэрарыстаў, сепаратыстаў, іншых незаконных узброеных фарміраванняў. Іх падтрымліваюць трэція сілы. Гэты варыянт і будзе адпрацаваны падчас вучэння. 

Апошнім часам вучэнні аб’яднаных узброеных сіл блоку НАТА праходзяць ва Усходняй Еўропе паблізу нашых межаў. Разам з тым «Шчыт Саюза — 2019» было вырашана праводзіць не на памежных палігонах, а ў глыбіні тэрыторыі Расіі. Зроблена гэта з улікам таго, каб не абвастраць абстаноўку у Еўропе. А яшчэ — паказаць зацікаўленасць нашага боку знізіць градус напружання. 

Вучэнне будзе праводзіцца ў два этапы. 

Першы з іх працягнецца трое сутак. На ім будуць адпрацаваны пытанні прымянення рэгіянальнай групоўкі войскаў. Злучэнні і воінскія часці будуць непасрэдна на месцах вырашаць задачы, скіраваныя на недапушчэнне дэстабілізацыі абстаноўкі ў зонах адказнасці. Таксама яны падрыхтуюцца да баявых дзеянняў ва ўмовах нанясення праціўнікам ракетных і артылерыйскіх удараў. 

Другі этап разлічаны на чацвёра сутак. Там будуць адпрацаваны пытанні кіравання войскамі, падтрымання ўзаемадзеяння і іх усебаковага забеспячэння падчас абарончых дзеянняў. А таксама — стабілізацыі абстаноўкі. 

— Варта зазначыць, што колькасць ваеннаслужачых і баявой тэхнікі, якія ўдзельнічаюць у вучэнні, не перавышае ўзровень, вызначаны для абавязковага назірання ў адпаведнасці з міжнароднымі дамовамі, — сказаў Алег Белаконеў. — Так, у ім будуць задзейнічаны каля 12 тысяч вайскоўцаў, да 950 адзінак тэхнікі і каля 70 самалётаў і верталётаў. Аб гэтым Расія загадзя паведаміла дзяржавам-удзельнікам АБСЕ згодна з нормамі Венскага дакумента 2011 года. 

Ад Беларусі ў Ніжагародскую вобласць адправяцца больш за чатыры тысячы чалавек асабістага складу, больш за 30 танкаў, 80 баявых браніраваных машын, каля 50 рэактыўных сістэм залпавага агню і мінамётаў. Паветраны эшалон складуць паўтара дзясятка самалётаў і верталётаў. 

Назад у пункты пастаяннай дыслакацыі ў Беларусь яны вернуцца да 4 кастрычніка. 

Валяр’ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Беларускі Чырвоны Крыж працягвае аказваць дапамогу падчас пандэміі і іншых надзвычайных сітуацый

Беларускі Чырвоны Крыж працягвае аказваць дапамогу падчас пандэміі і іншых надзвычайных сітуацый

Каля мільёна чалавек атрымала падтрымку ў выглядзе прадуктовых набораў, ваўчараў, якія можна было «атаварыць», грашовых сродкаў, дастаўкі прадуктаў на дом, а таксама простай размовы па тэлефоне «гарачай лініі» са спецыялістам.

Грамадства

Матывацыя праз гейміфікацыю, або як працуюць механізмы гульні ў адукацыі

Матывацыя праз гейміфікацыю, або як працуюць механізмы гульні ў адукацыі

Вядома, што гульня здольная захапіць усю ўвагу чалавека і не адпускаць яе доўгі час.

Культура

Падмурак Трэцяга Рэнесансу закладваецца ва Узбекістане

Падмурак Трэцяга Рэнесансу закладваецца ва Узбекістане

У Ташкенце прайшлі Тыдзень культурнай спадчыны Узбекістана і ІV Міжнародны кангрэс Сусветнага таварыства па вывучэнні, захаванні і папулярызацыі культурнай спадчыны Узбекістана «Культурная спадчына Узбекістана — падмурак новага Рэнесансу».

Грамадства

Елку можна секчы, але нельга спальваць у печы. Чым небяспечныя хвойныя дрэвы і што з імі рабіць, асабліва пасля свят

Елку можна секчы, але нельга спальваць у печы. Чым небяспечныя хвойныя дрэвы і што з імі рабіць, асабліва пасля свят

Елкі, вывезеныя на смеццевыя палігоны, падчас гніення выдзяляюць у асяроддзе шкодныя рэчывы не горш за пластык.